ПСАЛТЫР 31:10 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Шмат смуткаў бязбожнаму; а таго, хто на Госпада мае надзею, атачае міласьць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Зьлітуйся нада мною, ГОСПАДЗЕ, бо я — прыгнечаны. Ад тугі высахла вока маё, і душа мая, і нутро маё. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Злітуйся нада мною, Госпадзе, бо я прыгнечаны; стурбавалася ў тузе вока маё, душа мая і нутро маё. |
Гасподзь глянуў зь нябёсаў на сыноў чалавечых, каб пабачыць, ці ёсьць той, хто разумее, хто шукае Бога.
Гасподзь - цьвярдыня мая і мой шчыт; на яго спадзявалася сэрца маё; і я праслаўлю Яго песьняй маёю.
Праўды Тваёй не хаваў у сэрцы маім, абвяшчаў вернасьць Тваю і выратаваньне Тваё, ня ўтойваў Тваёй ласкі і праўды Тваёй перад сходам вялікім.
Правасудзьдзе й істасьць - аснова трона Твайго; любасьць і праўда прад абліччам Тваім ходзяць.