ВЫСЛОЎІ 21:15 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Чыніць правасудзьдзе - радасьць праведніку і страх тым, хто нясе зло. Біблія (пераклад А.Бокуна) Правасудзьдзе — радасьць для праведніка і загуба для злачынцаў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тварыць законнасць — гэта радасць для справядлівага і пагібель для тых, хто чыніць несправядлівасць. |
Усе ненавідзяць мяне, шэпчуцца паміж сабою супроць мяне, благое супроць мяне намышляюць:
Уведаў я, што няма ім нічога лепшага, як весяліцца і ў жыцьці сваім добрае толькі ўчыняць.
Ты літасьціва сустракаў таго, хто радуецца і робіць праўду, спамінае Цябе на шляхах Тваіх. Але вось, Ты згневаўся, бо мы здавён грашылі; і як жа мы будзем выратаваны?
І тады абвяшчу ім: «Я ніколі ня знаў вас; адыдзеце ад Мяне, вы, што робіце беззаконьне».
Ісус кажа ім: Мая ежа ёсьць тварыць волю Таго, Хто паслаў Мяне, і зьдзейсьніць справу Ягоную.