Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ВЫСЛОЎІ 21:14 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 Дарунак таемны тушыць гнеў, а дарунак запазуху - моцную лютасьць.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 Падарунак таемны тушыць гнеў, а гасьцінец у заўлоньне [спыняе] вялікую ярасьць.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 Падарунак патаемны спыняе гнеў, а падарунак за пазухай — найвялікшае абурэнне.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫСЛОЎІ 21:14
8 Крыжаваныя спасылкі  

Дарунак дае чалавеку прастору і да вяльможаў давядзе яго.


Многія дагаджаюць заможным; і кожны - сябар чалавеку, які не шкадуе гасьцінцаў.


Хабар - каштоўны камень у вачах таго, хто валодае ім; куды ні зьвернецца ён, яму шчасьціць.


Бязбожны вымае гасьцінец з-за пазухі, каб скрывіць шляхі правасудзьдзя.


І прыняў Давід з рук яе тое, што яна прынесла яму, і сказаў ёй: ідзі зь мірам у дом твой; вось, я паслухаўся голасу твайго і ўшанаваў твар твой.


Ізраіль, бацька іхні, сказаў ім: калі так, дык вось што зрабеце: вазьмеце з сабою пладоў зямлі гэтай, і занясеце ў дарунак чалавеку таму крыху бальзаму і крыху мёду, стыраксы і ладану, фісташкаў і мандальных арэхаў;


і скажэце: вось, і раб твой Якаў за намі. Бо ён сказаў сам сабе: умілажалю яго дарункамі, якія ідуць перад мною, і пасьля ўбачу твар ягоны; магчыма, і прыме мяне.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы