ВЫСЛОЎІ 14:13 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ад сьмеху часам баліць сэрца, і канцом радасьці бывае смутак. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ў часе сьмеху баліць сэрца, і заканчэньне радасьці — смутак. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сэрца змешваецца з сумам нават у час смеху, а смутак захоплівае канец радасці. |
Весяліся, хлопча, у юнацтве тваім, і хай сэрца тваё вясёлае будзе ва ўсе дні маладосьці тваёй, і хадзі пуцявінамі сэрца твайго і сьветлым бачаньнем вачэй тваіх; толькі ведай, што за ўсё гэта Бог пакліча на суд.
І сказаў я ў сэрцы маім: «Ану ж бо праверу цябе я радасьцю, і нацешуся дабром»; але ж гэта - марнота!
Але Абрагам сказаў: дзіця! згадай, што ты атрымаў ужо добраснае тваё ў жыцьці тваім, а Лазар ліхое; і цяпер ён тут суцяшаецца, а ты пакутуеш;
смуткуйце, плачце і галасеце: сьмех ваш няхай абернецца ў плач, а радасьць - у смутак.