ЁВА 30:10 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яны грэбуюць мною, аддаляюцца ад мяне і не перастаюць пляваць перад абліччам маім. Біблія (пераклад А.Бокуна) Яны брыдзяцца мяне і ўцякаюць далёка ад мяне, і не саромеюцца пляваць мне ў твар, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ненавідзяць яны мяне, і ўцякаюць далёка ад мяне, і не саромяцца пляваць мне ў твар, |
Беднага ненавідзяць усе браты ягоныя, тым болей прыяцелі ягоныя адпадаюць ад яго; гоніцца за словам парады, а іх і на гэта няма.
Я аддаў хрыбет Мой тым, што б'юць, і шчокі Мае - пабойцам; твару Майго не засланяў ад кляцьбы і апляваньня.
І зьнішчу трох з пастыраў у адзін месяц; і адвернецца душа Мая ад іх, калі й іхняя душа адварочваецца ад Мяне.
І сказаў Гасподзь Майсею: калі б бацька яе плюнуў ёй у твар, дык ці ня мусіла б яна саромецца сем дзён? дык вось, няхай будзе яна ў затачэньні сем дзён па-за табарам, а пасьля зноў вернецца.
А ўсё гэта было, каб збыліся пісаньні прарокаў. Тады ўсе вучні, пакінуўшы Яго, паўцякалі.
браціха ягоная хай пойдзе да яго на вачах у старэйшынаў, і здыме бот ягоны з нагі яго, і плюне яму ў твар, і скажа: «так робяць чалавеку, які ня будуе дома брату свайму»;