ЁВА 3:19 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Малы і вялікі там роўныя, і раб свабодны ад гаспадара свайго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Там разам малы і вялікі, і слуга вольны ад пана свайго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Там [разам] малы і вялікі, і слуга, вольны ад пана свайго. |
Салодкія яму камлыгі даліны, і за ім ідзе натоўп людзей, а тым, што ідуць перад ім, ліку няма.
і вышыні іх будуць палохаць, і на дарозе жахі; і міндаль зацьвіце, і ў траве зьнярухомее конік, і рассыплецца каперс, - бо адыходзіць чалавек у вечны свой дом, і гатовыя абступіць яго плакальшчыцы на дарозе;
Чалавек ня мае ўлады над духам, каб дух утрымаць, і няма ў яго ўлады над сьмертнай часінай, і няма збавеньня ў гэтым змаганьні, і не ўратуе бязбожнасьць бязбожніка.