ЁВА 28:17 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) не раўняецца зь ёю золата і крышталь, і ня выменяеш яе на посуд з чыстага золата. Біблія (пераклад А.Бокуна) Не раўняецца да яе золата і шкло, не замяніць яе на посуд залаты. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не зраўняецца з ёю золата або шкло, не прамяняць яе на залаты посуд. |
Залатая завушніца і аздоба з чыстага золата - гэта мудры абскаржнік для ўважлівага вуха.
Над галовамі ў жывёлін было падабенства скляпеньня, як выгляд дзівоснага крышталю, расхінутага зьверху над галовамі ў іх.
ён мае славу Божую; сьветласьць ягоная падобная да каштоўнага каменя, як бы да каменя ясьпісу крышталёвага;
І паказаў мне чыстую раку вады жыцьця, сьветлую, як крышталь, якая выплывала ад трона Бога і Ягняці.
І перад тронам мора шкляное, падобнае да крышталю; і пасярод трона і навокал трона чатыры жывыя істоты, поўныя вачэй сьпераду і ззаду: