ЯНА 20:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо яны яшчэ ня ведалі Пісаньня, што Ён мусіць уваскрэснуць з мёртвых. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо яны яшчэ ня ведалі з Пісаньня, што Яму належала паўстаць зь мёртвых. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо яны яшчэ не ведалі Пісання, што трэба было, каб Ён уваскрос з мёртвых. |
Я выліўся, быццам вада, і разьдзяліліся ўсе косткі мае. Сталася сэрца маё як воск, растапілася ў нутры маім.
Будзе зьнішчана сьмерць назаўсёды, і вытра Госпад ГОСПАД сьлязу з кожнага аблічча, і ганьбу народу Свайго здыме Ён з усёй зямлі, бо ГОСПАД прамовіў [гэта].
Ажывуць памёршыя Твае, і пазабіваныя ўваскрэснуць. Абудзіцеся і сьпявайце, вы, што ляжыце ў парахне, бо раса Твая — раса сьвятла, і зямля аддасьць памёршых сваіх.
Я выбаўлю іх ад рукі пекла, адкуплю іх ад сьмерці. Сьмерць, дзе джала тваё? Пекла, дзе перамога твая? Спачуваньне схаванае перад вачыма Маімі.
Адказваючы, Ісус сказаў ім: «Вы памыляецеся, ня ведаючы ані Пісаньня, ані моцы Божае.
Але яны не зразумелі слова гэтага, і яно было закрытае ад іх, каб яны ўцяміць яго; а спытацца ў Яго пра слова гэтае яны баяліся.
Калі ж Ён уваскрос з мёртвых, узгадалі вучні Ягоныя, што Ён казаў гэтае, і паверылі Пісаньню і словам, якія сказаў Ісус.
паказваючы і адкрываючы, што Хрыстос мусіў цярпець і ўваскрэснуць з мёртвых і што: «Гэты Ісус, пра Якога я абвяшчаю вам, ёсьць Хрыстос».
Яго Бог уваскрасіў, вызваліўшы з мукаў сьмерці, таму што немагчыма было, каб Ён быў стрыманы ёю.