I загадаў Язэп слугам сваім лекарам забальзамаваць бацьку ягонага; і забальзамавалі лекары Ізраіля.
ЯНА 19:39 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Прыйшоў і Нікадэм, які перш прыходзіў да Ісуса ўначы, несучы мешаніну сьмірны і алёэ фунтаў каля ста. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Прыйшоў таксама і Мікадым, які прыходзіў раней да Ісуса ўначы, і прынёс сумесь з альясу і сьмірны, літраў каля ста. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Прыйшоў таксама і Нікадэм, які раней прыходзіў уночы да Ісуса, несучы літр каля ста мешанкі міры і алоэ. |
I загадаў Язэп слугам сваім лекарам забальзамаваць бацьку ягонага; і забальзамавалі лекары Ізраіля.
І пахавалі яго ў магіле ягонай, якую ён выкапаў сабе ў горадзе Давіда; і палажылі яго на ложку, які быў напоўнены пахошчамі і рознымі масьцямі, прыгатаванымі работай мяшальніка масьцяў, і спалілі іх для яго агнём вельмі вялікім.
Ты палюбіў праведнасьць і ўзьненавідзеў бязбожнасьць. Дзеля гэтага памазаў Цябе, Божа, Бог Твой, алеем радасьці больш за таварышаў Тваіх.
Нард і шафран, [пахкі] трысьнёг і цынамон з усімі дрэвамі ладану, міра і альвасу і з усімі найлепшымі пахошчамі.
Пакуль дзень дыхае [ветрам] і зьнікаюць цені, пайду на гару міры і на ўзгорак кадзіла.
Трысьціны надламанай не пераломіць і лёну, што дыміцца, не загасіць, пакуль ня дасьць суду перамогі.
І, увайшоўшы ў дом, убачылі Дзіцятка з Марыяй, маці Ягонай, і, упаўшы, пакланіліся Яму; і, адчыніўшы скарбы свае, прынесьлі Яму падарункі: золата, ладан і сьмірну.
І калі мінула субота, Марыя Магдалена, і Марыя Якубава, і Салямэя купілі духмянасьцяў, каб пайсьці памазаць Яго.
Марыя ж, узяўшы фунт міра нардовага, чыстага і каштоўнага, памазала ногі Ісуса і выцерла валасамі сваімі ногі Ягоныя, а дом напоўніўся водарам ад міра.