I быў ГОСПАД з Язэпам, і зьявіў да яго міласэрнасьць, і даў ласку яму ў вачах начальніка вязьніцы.
ЭСТЭР 2:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І была лепшай дзяўчына гэтая ў вачах ягоных, і мела ласку ў яго, і ён пасьпяшаўся даць ёй адмысловыя масьці і прызначанае ёй, і сем дзяўчат даў ёй з дому валадара; і перамясьціў яе і дзяўчат ейных у найлепшае [месца] дому жанчынаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І спадабалася гэтая дзяўчына вачам ягоным і здабыла ў яго ўпадабаньне, і ён пасьпяшаўся выдаць ёй масьці і ўсё, назначанае ёй, і прыставіў да яе сем дзяўчат, вартых быць пры ёй, з дома царскага, і перамясьціў яе і дзяўчат у лепшае аддзяленьне жаночага дома. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Спадабалася яна яму ды знайшла ласку перад абліччам яго; і хутка пайшоў да яе з жаночым убраннем, і даў ёй яе часткі і самых прыгожых сем дзяўчат з дому цара ў сяброўкі, і перасяліў яе і яе сябровак у самае лепшае месца ў доме жанчын. |
I быў ГОСПАД з Язэпам, і зьявіў да яго міласэрнасьць, і даў ласку яму ў вачах начальніка вязьніцы.
I знайшоў Язэп ласку ў вачах ягоных, і служыў яму, і ён паставіў яго над домам сваім, і ўсё, што меў, аддаў у рукі ягоныя.
і прабач народу Твайму, які саграшыў перад Табою, усе праступкі іхнія, якімі яны правініліся адносна Цябе, і зьяві ім літасьць перад абліччам тых, якія ўзялі іх у палон, каб яны зьлітаваліся над імі,
гэты Эзра выйшаў з Бабілону. Ён быў кніжнік, знаўца Закону Майсеевага, які даў ГОСПАД, Бог Ізраіля. I даў яму валадар усё паводле ўсякай просьбы ягонай, бо рука ГОСПАДА, Бога ягонага, [была] на ім.
і ліст да Асафа, загадчыка лясоў валадара, каб ён даў мне дрэва для бэлькаў брамаў гораду, у якім Дом [Божы], і для муроў гораду, і на дом, у які я ўвайду». І даў мне валадар, бо добрая рука Бога майго [была] нада мною.
І прыходзіла чарга кожнай дзяўчыне ўваходзіць да валадара Ахашвэроша пры сканчэньні дванаццаці месяцаў знаходжаньня іх паводле закону жонак, бо столькі цягнуцца дні падрыхтоўкі іхняй, шэсьць месяцаў — алеем міра і шэсьць месяцаў — пахошчамі і адмысловымі масьцямі жаночымі.
І няхай прызначыць валадар наглядчыкаў у-ва ўсіх акругах валадарства свайго, і няхай яны зьбяруць усіх дзяўчат паненак прыгожага выгляду ў Шушан сталіцу, у дом жанчынаў пад нагляд Гэгая, эўнуха валадара, вартаўніка жонак, і няхай дадуць ім адмысловыя масьці.
І сталася, калі валадар убачыў валадарку Эстэр, якая стаіць на панадворку, яна знайшла ласку ў вачах ягоных, і выцягнуў валадар да Эстэр скіпетр залаты, які ў руцэ ягонай, і наблізілася Эстэр, і дакранулася да скіпетра.
і выбавіў яго з усіх прыгнётаў ягоных, і даў яму ласку і мудрасьць перад фараонам, валадаром Эгіпту; і той паставіў яго за кіраўніка над Эгіптам і над усім домам сваім.