ЭСТЭР 5:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна)2 І сталася, калі валадар убачыў валадарку Эстэр, якая стаіць на панадворку, яна знайшла ласку ў вачах ягоных, і выцягнуў валадар да Эстэр скіпетр залаты, які ў руцэ ягонай, і наблізілася Эстэр, і дакранулася да скіпетра. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)2 І працягнуў цар да Эстэры залаты скіпетр, які быў у руцэ ў яго, і падышла Эстэр і дакранулася да канца скіпетра. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)2 І сталася, калі цар убачыў Эстэр, калі царыца стаяла, спадабалася яна вачам яго, ды выцягнуў ён да яе залаты скіпетр, які меў у руцэ; яна падышла і дакранулася да канца скіпетра яго. Глядзіце раздзел |
«Усе слугі валадара і народ акругаў валадарскіх ведаюць, што для кожнага мужчыны і жанчыны, хто ўвойдзе да валадара на ўнутраны панадворак, калі яго ня клікалі, адзін закон — мае быць забіты. І толькі той, да каго выцягне валадар скіпетр свой залаты, будзе жыць. А мяне ня клікалі, каб прыйсьці да валадара, вось ужо трыццаць дзён».