ЭКЛЕЗІЯСТА 9:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І знайшоўся ў ім чалавек бедны і мудры, і выратаваў горад той мудрасьцю сваёю; і ніводзін чалавек не ўзгадаў гэтага беднага чалавека. Біблія (пераклад В. Сёмухі) але знайшоўся ў ім мудры бядняк, і ён выратаваў мудрасьцю горад; але ж потым ніхто не згадаў таго бедака. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але знайшоўся ў ім чалавек бедны і мудры, і вызваліў горад мудрасцю сваёю; і ніхто потым не прыпомніў гэтага беднага чалавека. |
І выйшла яна да ўсяго народу з мудрасьцю сваёй, і адсеклі галаву Шэвы, сына Біхры, і кінулі яе Ёаву. І ён затрубіў у рог, і адыйшлі ад гораду кожны ў намёт свой. А Ёаў вярнуўся ў Ерусалім да валадара.
Бо ня будзе на вякі памяці пра мудрага, як і пра дурня. Тое, што цяпер ёсьць, у дні наступныя ўсё забудзецца, і мудры памірае гэтак сама, як і дурань.
Лепш хлопец бедны і мудры, чым валадар стары і дурны, які ня можа ўжо прыймаць парады.
Таксама бачыў я злачынцаў пахаваных, і прыходзілі [да іх], і адыходзілі ад месца сьвятога, і забываліся ў горадзе, што яны так рабілі. І гэта таксама марнасьць.