Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЭКЛЕЗІЯСТА 4:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

13 Лепш хлопец бедны і мудры, чым валадар стары і дурны, які ня можа ўжо прый­маць парады.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

13 Лепей бедны, ды разумны хлапчына, чым стары, ды неразумны цар, які рады ня слухае.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

13 Юнак бедны і мудры лепшы за цара старога і неразумнага, які ўжо не можа быць перасцярожаны.

Глядзіце раздзел Копія




ЭКЛЕЗІЯСТА 4:13
11 Крыжаваныя спасылкі  

Вось радавод Якуба. Язэп, маючы сямнаццаць гадоў, пасьвіў авечкі з братамі сваімі. І быў ён юнаком, разам з сынамі Більгі і сынамі Зільпы, жонак бацькі свайго. I прыносіў Язэп ліхія весткі пра іх да бацькі іхняга.


І сказаў валадар Ізраіля Язафату: «Ёсьць яшчэ адзін чалавек, праз якога можам запытацца ГОСПАДА, але я яго ненавіджу, бо ён не праро­чыць мне добрае, але [прарочыць] ліхое. [Гэта] Міхей, сын Імлі». І Язафат сказаў: «Не гавары так, валадар».


І сталася, калі ён прамаўляў, [валадар] сказаў: «Ці я паставіў цябе дарадцам валадара? Перастань, навошта я маю забіць цябе?» І перастаў прарок, і сказаў: «Я ведаю, што Бог пастанавіў загубіць цябе, бо ты зрабіў гэта і не паслухаў рады маёй».


Лепш бедны, які ходзіць у беззаганнасьці сваёй, чым крывадушны вуснамі сваімі, і да таго ж дурны.


Лепш бедны, які ходзіць у беззаганнасьці сваёй, чым той, які крывіць шляхі свае, дарма што багаты.


І, калі хто зможа перамагчы аднаго, дык двое супрацьстануць яму, і вяроўка патройная ня хутка парвецца.


Мудрасьць робіць мудрага мацнейшым за дзесяць уладароў, якія ў горадзе.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы