А Ахітафэль убачыў, што не была выканана парада ягоная, і ён асядлаў асла, і ўстаў, і вярнуўся ў дом свой у горад свой, і даў загад адносна дому свайго, і павесіўся, і памёр, і быў пахаваны ў магіле бацькі свайго.
ЭКЛЕЗІЯСТА 10:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто капае яму, той упадзе ў яе, а таго, хто ломіць агароджу, укусіць зьмяя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хто яму капае, той у яе і ўпадзе, і хто разбурае агароджу, таго ўкусіць зьмяя. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто капае дол, той упадзе ў яго, а таго, хто руйнуе мур, укусіць гадзюка. |
А Ахітафэль убачыў, што не была выканана парада ягоная, і ён асядлаў асла, і ўстаў, і вярнуўся ў дом свой у горад свой, і даў загад адносна дому свайго, і павесіўся, і памёр, і быў пахаваны ў магіле бацькі свайго.
І павесілі Амана на дрэве, якое ён падрыхтаваў для Мардэхая. І гнеў валадара суцішыўся.
Хто перасоўвае камяні, можа скалечыцца імі, і хто коле дровы, можа быць у небясьпецы ад іх.
[Гэта так], як чалавек уцячэ ад ільва, і сустрэне мядзьведзя; або прыйшоў у дом, і абапёрся рукою сваёю аб сьцяну, і яго ўкусіла зьмяя.
Нават калі яны схаваюцца на вяршыні Кармэлю, і там адшукаю іх і вазьму іх. Нават калі схаваюцца перад вачыма Маімі на дне мора, і там загадаю зьмею, і ён укусіць іх.
І вярнуўся ён у дом бацькі свайго ў Офры, і на адным камяні забіў братоў сваіх, сыноў Еруббаала, семдзясят чалавек. Пакінуў толькі Ётама, наймалодшага сына Еруббаала, бо ён быў схаваўшыся.