Можа, пачуе ГОСПАД, Бог твой, усе словы Рабсака, якога паслаў гаспадар ягоны, валадар Асірыі, каб зьневажаць Бога Жывога, і пакарае яго за словы, якія пачуў ГОСПАД, Бог твой! Дык узьнясі малітву за рэшту, якая засталася”».
ЭЗДРЫ 9:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І цяпер на хвіліну сталася нам ласка ад ГОСПАДА, Бога нашага, каб пакінуць нам рэшту і даць нам [паставіць] калок у месцы сьвятасьці Ягонай, каб асьвяціў вочы нашыя Бог наш і даў нам крыху ажыць у няволі нашай. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вось, празь невялікі час, даравана нам памілаваньне ад Госпада Бога нашага, і Ён пакінуў у нас некалькі ацалелых і даў нам умацавацца на месцы сьвятыні Ягонай, і прасьвятліў вочы нашыя Бог наш, і даў нам ажыць крыху ў рабстве нашым. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І цяпер на хвіліну знайшлі мы ласку ў Госпада, Бога нашага, і Ён захаваў нам рэшту, ды так, што ў святым месцы Яго паставіў нам палатку, і прасвяціў Бог наш вочы нашы, і ў няволі нашай крыху нас суцешыў. |
Можа, пачуе ГОСПАД, Бог твой, усе словы Рабсака, якога паслаў гаспадар ягоны, валадар Асірыі, каб зьневажаць Бога Жывога, і пакарае яго за словы, якія пачуў ГОСПАД, Бог твой! Дык узьнясі малітву за рэшту, якая засталася”».
Бо мы — нявольнікі; але і ў няволі нашай не пакінуў нас Бог наш. І Ён прыхіліў да нас міласэрнасць валадароў Пэрсаў, каб яны далі нам ажыць, узьняць Дом Бога нашага, і адбудаваць руіны ягоныя, і даць нам агароджу ў Юдэі і ў Ерусаліме.
Прашу Цябе, Госпадзе, няхай будзе вуха Тваё ўважлівае да малітвы слугі Твайго і да малітваў слугаў Тваіх, якія баяцца імя Твайго. І дай посьпех, прашу, слузе Твайму сёньня, і даруй яму мець ласку перад абліччам чалавека гэтага». А я быў падчашым валадара.
І ў літасьці Тваёй вялікай Ты не аддаў іх на зьнішчэньне, і не пакінуў іх, бо Ты — Бог літасьцівы і спагадлівы.
Дакуль я буду складаць парады ў душы маёй, [складаць] смутак у сэрцы маім штодня? Дакуль вораг мой будзе ўздымацца нада мною?
Глянь, адкажы мне, ГОСПАДЗЕ, Божа мой! Прасьвятлі вочы мае, каб не заснуў я сьмерцю,
Калі буду хадзіць сярод турботаў, Ты ажывіш мяне, супраць гневу ворагаў маіх Ты выцягнеш руку Тваю, і мяне вызваліць правіца Твая.
Няўжо вечна будзеш гневацца на нас і гнеў Твой працягнеш з пакаленьня ў пакаленьне?
Словы мудрых — як джалы, і як цьвікі моцна ўбітыя — тыя, што сабралі іх; яны дадзены адзіным Пастырам.
Калі б ГОСПАД Магуцьцяў не пакінуў нам рэшты, сталіся б мы як Садом, былі б падобныя да Гаморы.
І станецца ў дзень, калі ГОСПАД дасьць табе супачынак ад пакутаў тваіх, ад гароты тваёй і ад працы цяжкай, якую ты мусіў рабіць,
«Я дам ім у доме Маім і ў мурах Маіх памяць і імя лепшае, чым у сыноў і дачок, дам ім імя вечнае, якое ня будзе зьнішчана».
Бо гэта кажа Высокі і Узьнесены, Які жыве вечна, і Сьвятое імя Ягонае: «Я жыву на вышынях і ў сьвятасьці, і [Я жыву] з тым, хто зламаны і спакораны духам, каб ажывіць дух пакорных і ажывіць сэрца прыгнечаных.
І калі яшчэ застанецца на ёй дзясятая частка [людзей], і яна вернецца, і будзе зьнішчана. Але як тэрэбінт і як дуб, ад якога [застаецца] пень пасьля таго, як ён сьсечаны, так насеньне сьвятое — гэта пень іхні.
і сказалі Ярэміі прароку: «Няхай прыйдзе перад аблічча тваё просьба нашая! Маліся за нас да ГОСПАДА, Бога твайго, за ўсю рэшту гэтую, бо засталося нас нямнога з вялікае лічбы, як бачаць вочы твае.
І ня будзе ўцекача і выратаванага з рэшты Юды, якія прыйшлі, каб пасяліцца ў зямлі Эгіпецкай, каб [потым] вярнуцца ў зямлю Юды, куды яны прагнуць усёй душою вярнуцца і жыць там. Але ня вернецца [ніхто], хіба [толькі] недабіткі».
вось, яшчэ застануцца захаваныя сыны і дочкі, якіх выведуць з яго. Вось, яны прыйдуць да вас, і вы ўбачыце шляхі іхнія і ўчынкі іхнія, і будзеце мець пацяшэньне пасьля ліха, якое Я прывёў на Ерусалім, пасьля ўсяго, што Я прывёў на яго.
Ажывіць нас праз два дні, і на трэці дзень падніме нас, і мы будзем жыць перад абліччам Ягоным.
ГОСПАДЗЕ, я пачуў вестку Тваю, і спалохаўся. ГОСПАДЗЕ! Справу Тваю ў сярэдзіне гадоў ажыві, у сярэдзіне гадоў зьяві, у гневе ўзгадай пра літасьць.
І Я пакіну сярод цябе народ бедны і ўбогі, і яны будуць мець надзею на імя ГОСПАДА.
З яго — кутні [камень], з яго — калок [намёту], з яго — лук баявы, з яго выйдуць усе кіраўнікі разам.
Бо [будзе] насеньне супакою, вінаграднік дасьць плод свой, і зямля дасьць ураджай свой, і неба дасьць расу сваю, і Я дам у спадчыну рэшце народу гэтага ўсё гэта.
Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Калі гэта [выглядае] цудам у вачах рэшты народу гэтага ў дні гэтыя, няўжо таксама гэта будзе цудам у вачах Маіх? — кажа ГОСПАД Магуцьцяў.
А Ісая крычыць пра Ізраіль: «Хаця б лічба сыноў Ізраіля была, як пясок марскі, рэштка будзе збаўлена;
Таго, хто пераможа, Я зраблю слупом у бажніцы Бога Майго, і ён ужо ня выйдзе вонкі; і напішу на ім імя Бога Майго і імя горада Бога Майго, новага Ерусаліму, які зыходзіць з неба ад Бога Майго, і імя Маё новае’.
А Ёнатан ня чуў, як бацька ягоны зьвязаў народ прысягай. І выцягнуў ён канец кія, які [быў] у руцэ ягонай, і ткнуў ім у плястар мёду, і паднёс да вуснаў рукою сваёю, і вочы ягоныя заясьнелі.
І сказаў Ёнатан: «Замучыў бацька мой зямлю! Бачыце, як заясьнелі вочы мае, калі я крыху пакаштаваў мёду гэтага.