Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




СУДЗЬДЗЯЎ 13:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

У Цоры быў нейкі чалавек з пакаленьня Дана на імя Маноах, які меў жонку няплодную.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Тым часам быў чалавек з Цоры, ад племя Данавага, імем Маной; жонка ў яго была няплодная і не радзіла.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

У Цоры быў нейкі чалавек з пакалення Дана на імя Маноах, які меў бясплодную жонку.

Глядзіце раздзел



СУДЗЬДЗЯЎ 13:2
10 Крыжаваныя спасылкі  

І была Сарай бясплодная, яна ня мела дзяцей.


А Сарай, жонка Абрама, не нараджала яму. І мела яна нявольніцу Эгіпцянку, а імя ейнае — Агар.


I прасіў Ісаак ГОСПАДА пра жонку сваю, бо яна была бясплодная; і ГОСПАД быў упрошаны ім, і зачала Рэбэка, жонка ягоная.


Дан будзе судзіць народ свой, як адзін з родаў Ізраіля.


I [вось] сем’і Кірыят-Ярыма: Ітрычы, Путычы, Шуматычы і Мішраічы. Ад іх паходзяць Царацяне і Эштааляне.


І не было ў іх дзіцяці, таму што Альжбета была няплодная, і абое яны былі пажылыя ў гадах сваіх.


А ў Шэфэлі: Эштаол, Цора, Ашна,


Межамі спадчыны іхняй былі Цора, Эштаол, Ір-Шэмэш,


І зыйшоў анёл ГОСПАДА з Гільгалу ў Бахім, і сказаў: «Я вывеў вас з Эгіпту і завёў вас у зямлю, якую Я запрысяг бацькам вашым, і сказаў: “Не парушу запавету Майго з вамі на вякі.