Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛУКАША 1:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

7 І не было ў іх дзіцяці, таму што Альжбета была няплодная, і абое яны былі пажылыя ў гадах сваіх.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

7 У іх ня было дзяцей, бо ілізабэта была няплодная, і абое былі ўжо ў сталым веку.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

7 Ды не мелі дзіця, бо Лізавета была няплоднай, а абое былі ўжо на схіле дзён сваіх.

Глядзіце раздзел Копія




ЛУКАША 1:7
16 Крыжаваныя спасылкі  

І ўпаў Абрагам на аблічча сваё, і засьмяяўся, і сказаў у сэрцы сваім: «Ці ж стогадоваму народзіцца хто? І ці Сара, дзевяностагадовая, можа нарадзіць?»


Абрагам жа і Сара былі старыя, увайшлі ў гады, і спынілася ў Сары звычайнае жаночае.


I прасіў Ісаак ГОСПАДА пра жонку сваю, бо яна была бясплодная; і ГОСПАД быў упрошаны ім, і зачала Рэбэка, жонка ягоная.


I бачыла Рахель, што яна не нараджае Якубу, і зайздросьціла Рахель сястры сваёй, і казала Якубу: «Дай мне сыноў, а калі не, я памру».


І валадар Давід састарэўся, і меў шмат гадоў, і накрывалі яго коўдрамі, а ён ніяк ня мог сагрэцца.


І ён сказаў: «Дык што зрабіць для яе?» І Гехазі сказаў: «На жаль, яна ня мае сына, а муж ейны стары».


Сталася ў дні Ірада, валадара Юдэйскага, [быў] сьвятар з Абіявае чаргі, на імя Захарыя, і жонка ягоная з дачок Аарона, і імя яе — Альжбета.


Былі яны абое праведныя перад Богам, ходзячы паводле прыказаньняў і пастановаў Госпада беззаганна.


І сталася, калі ў парадку чаргі сваёй ён спаўняў абавязак сьвятарскі перад Богам,


I, не зьнямогшыся ў веры, ён не глядзеў на цела сваё ўжо амярцьвелае, якое мела амаль сто гадоў, і што ўлоньне Сары амярцьвела,


Вераю і сама Сара атрымала сілу на зачацьце насеньня і не па часе веку нарадзіла, бо верным прызнавала Таго, Які абяцаў.


Ён меў дзьве жонкі: імя адной Ганна, а імя другой Пэніна. У Пэніны былі сыны, а ў Ганны дзяцей не было.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы