Будзь мужны, і будзем змагацца за народ наш і за гарады Бога нашага. Няхай ГОСПАД зробіць тое, што добрае ў вачах Ягоных».
СУДЗЬДЗЯЎ 10:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І казалі сыны Ізраіля ГОСПАДУ: «Саграшылі мы. Зрабі з намі, што добра ў вачах Тваіх, толькі цяпер выратуй нас!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказалі сыны Ізраілевыя Госпаду: зграшылі мы; рабі з намі ўсё, што Табе заўгодна, толькі вызвалі нас цяпер. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І казалі сыны Ізраэля Госпаду: «Зграшылі мы; зрабі Ты з намі, што Табе падабаецца, толькі цяпер выратуй нас!» |
Будзь мужны, і будзем змагацца за народ наш і за гарады Бога нашага. Няхай ГОСПАД зробіць тое, што добрае ў вачах Ягоных».
І сказаў Давід Натану: «Саграшыў я перад ГОСПАДАМ!» І сказаў Натан Давіду: «ГОСПАД зьняў з цябе грэх, ты не памрэш.
А калі Ён скажа: “Ня маю ўпадабаньня ў табе”, вось я, няхай Ён робіць, што добрае ў вачах Ягоных».
І задрыжэла сэрца Давіда пасьля таго, як ён палічыў народ, і сказаў Давід ГОСПАДУ: «Цяжка саграшыў я гэтым учынкам. І цяпер, ГОСПАДЗЕ, прашу, даруй віну слугі твайго, бо вельмі я неразумна зрабіў».
І сказаў Давід Гаду: «Я ў уціску вялікім! Але [лепш] патрапіць у рукі ГОСПАДА, бо вялікая міласэрнасьць Ягоная, а ў рукі чалавека [лепш] не трапляць!»
І ён паглядзіць на людзей і скажа: “Я грашыў і чыніў няправасьць, і не аднагароджана мне.
Той, хто хавае свае правіны, ня будзе мець посьпеху, а хто прызнаецца і пакідае іх, дазнае міласэрнасьці.
Ты кінуў мяне глыбока ў сэрца мораў, і вір акружыў мяне, усе плыні Твае і хвалі Твае прайшлі праз мяне.
Хто ведае, ці ня зьвернецца Бог [да нас], і ці не пашкадуе, і ці не адверне гнеў палючы Свой, каб мы не загінулі?»
І клікалі яны ГОСПАДА, і казалі: “Саграшылі мы, бо пакінулі ГОСПАДА, і служылі Баалам і Астартам. Дык цяпер выратуй нас з рукі ворагаў нашых, і мы будзем служыць Табе”.
І выявіў яму Самуэль усё сказанае, і ня ўтойваў ад яго. І Гэлій сказаў: «Ён — ГОСПАД! Няхай робіць, што добрае ў вачах Ягоных».
І сабраліся ў Міцпе, і чэрпалі ваду, і вылівалі перад абліччам ГОСПАДА, і посьцілі ў той дзень, і казалі там: «Саграшылі мы перад ГОСПАДАМ». І судзіў Самуэль сыноў Ізраіля ў Міцпе.