І нарадзіла старэйшая сына, і назвала імя ягонае Мааў. Ён — бацька Мааву аж да сёньня.
САФОНА 2:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) «Я чуў ганьбаваньні Маава і зьнявагі сыноў Амона, якімі яны зьневажалі народ Мой і ўзьвялічваліся на мяжы іхняй. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Чуў Я паганьбеньне Маава і лаянку сыноў Амонавых, як яны зьдзекаваліся з Майго народу і велічаліся на межах ягоных. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Пачуў Я кпіны Мааба і лаянку сыноў Амона, якія зняважылі народ Мой і ўзвысіліся ў межах сваіх. |
І нарадзіла старэйшая сына, і назвала імя ягонае Мааў. Ён — бацька Мааву аж да сёньня.
І малодшая таксама нарадзіла сына, і назвала імя ягонае Бэн-Аммі. Ён — бацька сыноў Амона аж да сёньня.
Цяжар адносна Мааву. Бо апоўначы прападзе і будзе спустошаны Ар-Мааў; бо ўначы прападзе і будзе спустошаны Кір-Мааў.
«Мы чулі пра пыхлівасьць Мааву, што ён вельмі ганарысты, і пра фанабэрыю ягоную, і пра пыху ягоную, і пра лютасьць ягоную, і пра няшчырасьць ягоную, і пра пустыя словы ягоныя».
Гэта кажа ГОСПАД супраць усіх ліхіх суседзяў Маіх, якія чэпяцца да спадчыны, якую Я прызначыў народу Майму, Ізраілю: “Вось, Я вырву іх з зямлі іхняй, і дом Юды вырву спасярод іх.
Адносна Мааву. «Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Гора Нэво, бо ён зьнішчаны, і Кірыятаім асаромлены і здабыты, асаромлены замак і напалоханы.
Адносна сыноў Амона. «Гэта кажа ГОСПАД. Хіба няма сыноў у Ізраіля? Хіба няма ў яго спадкаемцы? Навошта Мільком узяў спадчыну Гада, і народ ягоны жыве ў гарадах іхніх?
А ты, сыне чалавечы, прароч і кажы: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД адносна сыноў Амона і адносна зьнявагі іхняй”. І скажаш: “Меч, меч выхаплены [з похваў] для забіваньня, адшліфаваны для вынішчэньня і бляску.
І ты даведаешся, што Я — ГОСПАД, Я чуў усе зьнявагі твае, якія ты казаў супраць гор Ізраіля, кажучы: "Яны спусташэньнем спустошаныя, аддадзеныя нам на ежу".
Гэта кажа Госпад ГОСПАД. За тое, што вораг казаў пра вас: "Ага, узгоркі адвечныя дадзены нам на ўласнасьць",
Гэта кажа ГОСПАД: “За тры правіны сыноў Амона, нават за чатыры, не дарую яму, бо яны распорвалі цяжарных у Гілеадзе, каб пашырыць межы свае.
Гэта кажа ГОСПАД: “За тры правіны сыноў Мааву, нават за чатыры, не дарую яму, бо ён спаліў на вапну косткі валадара Эдому.
Гэта ім за пыху іхнюю, за тое, што яны зьневажалі і вывышаліся па-над народам ГОСПАДА Магуцьцяў.
І сказаў ГОСПАД да Егошуа: «Сёньня зьняў Я з вас ганьбу Эгіпецкую». І названае імя месца гэтага Гільгал да сёньняшняга дня.