ПСАЛТЫР 85:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Міласэрнасьць і праўда сустрэнуцца, праведнасьць і супакой пацалуюцца. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Настаў мяне, Госпадзе, на дарогу Тваю, і хадзіцьму ў праўдзе Тваёй; умацуй сэрца маё ў страху імя Твайго Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Міласэрнасць і праўда спаткаюцца паміж сабою, справядлівасць і мір пацалуюцца. |
У той дзень Парастак ГОСПАДА будзе красою і славаю, а плод зямлі — гонарам і ўслаўленьнем для тых, якія застануцца ў Ізраілі.
Крапіце, нябёсы, з гары, і з хмараў няхай ліецца праведнасьць, няхай раскрыецца зямля і вырасьціць збаўленьне; і няхай праведнасьць вырасьце разам [з ім]. Я, ГОСПАД, стварыў гэта.
Бо Ён вырас, быццам парастак перад абліччам Ягоным, і нібы корань з зямлі сухой. Не было ў Ім ані прывабнасьці, ані прыгажосьці, і мы глядзелі на Яго, і не было выгляду ў Ім, каб нам спадабаўся.
Калі ён яшчэ гаварыў, вось, воблака сьветлае ахінула іх; і вось, голас з воблака, які кажа: «Гэта Сын Мой улюбёны, у Якім маю ўпадабаньне; Яго слухайце».
І вось, голас з неба, які казаў: «Гэта ёсьць Сын Мой улюбёны, у Якім маю ўпадабаньне».
Кажа яму Ісус: «Я ёсьць шлях, і праўда, і жыцьцё. Ніхто не прыходзіць да Айца, калі не праз Мяне.
Бо Таго, Які грэху ня ведаў, Ён зрабіў за нас грэхам, каб мы ў Ім сталіся праведнасьцю Божай.