ПСАЛТЫР 77:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І буду разважаць пра ўсе справы Твае, і пра вялікія ўчынкі Твае буду апавядаць». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Падзяліў мора і правёў іх празь яго, і паставіў воды сьцяною; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І буду я разважаць пра ўсе справы Твае і буду практыкавацца ў вынаходніцтвах Тваіх. |
Аднаго я прашу ў ГОСПАДА і гэтага толькі шукаю, каб жыць мне ў Доме ГОСПАДА ўсе дні жыцьця майго, каб бачыць хараство ГОСПАДА і разважаць у сьвятыні Ягонай.
Божа! Ты — Бог мой! Цябе я шукаю, Цябе прагне душа мая, па Табе тужыць цела маё ў сухой і спрагнёнай зямлі, на бязводзьдзі.
Бо праведнасьць Твая, Божа, аж да вышыняў, Ты чыніш вялікія рэчы. Божа, хто падобны да Цябе?
Хто, як Ты, ГОСПАДЗЕ, між багамі? Хто, як Ты, праслаўлены ў сьвятасьці, страшны ў хвале, Той, Які робіць цуды?
Да каго падобным і роўным вы зробіце Мяне? І з кім Мяне параўнаеце і да каго ўпадобніце?