ПСАЛТЫР 60:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ты затрос зямлёю, рашчапіў яе; вылячы разломы ейныя, бо яна хістаецца! Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо Ты апора мая, Ты моцная абарона ад ворага. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ты страсянуў зямлёю, расшчапіў яе; загаі шчыліны яе, бо хістаецца. |
І Ён падыме знак для народаў, і зьбярэ выгнанцаў Ізраіля, і пазьбірае расьцярушаньне Юды з чатырох канцоў зямлі.
На лысай гары пастаўце знак, узьніміце крык супраць іх. Махайце рукою, каб увайшлі ў брамы магнатаў.
Гэта кажа Госпад ГОСПАД: «Вось, Я падыму руку Маю да народаў, і да плямёнаў уздыму сьцяг Мой, і панясуць сыноў тваіх на руках, а дочкі твае будуць несены на плячах.
І Ён падыме сьцяг да народу далёкага, і засьвішча яму з канца зямлі, і ён прыйдзе хутка і лёгка;
І будуць баяцца імя ГОСПАДА на захадзе, і славы Ягонай — на ўсходзе сонца, бо Ён прыйдзе, як рака бурлівая, якую вецер ГОСПАДА гоніць.