ПСАЛТЫР 20:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Няхай ГОСПАД пачуе цябе ў дзень трывогі, няхай абароніць цябе імя Бога Якубавага! Біблія (пераклад В. Сёмухі) Госпадзе! сілаю Тваёю радуецца цар, і з Твайго ратаваньня цешыцца бясконца. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хай выслухае цябе Госпад у дзень роспачы, хай абароніць цябе імя Бога Якубава. |
І прынесьлі Каўчэг ГОСПАДА, і паставілі яго на месцы ягоным, на сярэдзіне намёту, які паставіў для яго Давід. І склаў Давід перад абліччам ГОСПАДА цэласпаленьні і ахвяры мірныя.
А з задняга боку Дому паставіў сьцену з дошак кедровых у дваццаць локцяў вышыні ад падлогі, каб аддзяліць Давір, Сьвятое Сьвятых.
І што адкажуць пасланцам народаў? Тое, што ГОСПАД заснаваў Сыён і ў ім маюць надзею прыгнечаныя з народу Ягонага».