Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ПСАЛТЫР 18:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

І сталі бачныя рэчышчы водаў, і адкрыліся падваліны сусьвету ад пагрозаў Тваіх, ГОС­ПАДЗЕ, і ад подыху духу гневу Твайго.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І адкрыліся крыніцы вод, і адчыніліся падмуркі сусвету ад ушчування Твайго, Госпадзе, ад подыху гневу Твайго.

Глядзіце раздзел



ПСАЛТЫР 18:16
10 Крыжаваныя спасылкі  

Паслаўшы з вышыні, Ён схапіў мяне, выцягнуў мяне з водаў вялікіх,


Выцягні з вышыні руку Тваю, вызвалі мяне і выратуй мяне з водаў вялікіх, з рукі сыноў чужынскіх,


Я стоўк іх, як той пыл пад ветрам, як балота на вуліцы, я стаптаў іх.


Таму кожны багабойны бу­дзе маліцца да Цябе ў часе, калі можна знайсьці Цябе; нават калі разальюцца воды вялікія, яны не дакрануцца яго.


Буду клікаць да Бога Найвышэйшага, да Бога, Які выканае [справу маю] для мяне.


I вырасла дзіця, і яна прывяла яго да дачкі фараона, і ён стаў у яе за сына, і назвала імя ягонае — Майсей, і казала яна: «Бо з вады я выцягнула яго».


Ён утаймоўвае мора і высушвае яго, і ўсе рэкі высушвае; марнее Башан і Кармэль, і кветка Лібану вяне.


І кажа мне: «Воды, якія ты бачыў, дзе сядзіць распусьніца, — гэта плямёны, і натоўпы, і народы, і мовы.