ПСАЛТЫР 150:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Хвалеце Яго гукам трубаў, хвалеце Яго на псалтыры і гусьлях! Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хвалеце Яго гукам трубным, хвалеце Яго на псалтыры і арфе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хваліце Яго гукам трубы, хваліце Яго гуслямі і цытрай, |
А Давід і ўвесь дом Ізраіля гралі перад ГОСПАДАМ на інструмэнтах з дрэва кіпарысавага, на гусьлях, псалтырах, бубнах, пішчалках і цымбалах.
А Шэванія, Язафат, Нэтанэль, Амасай, Захарыя, Бэная і Эліэзэр, сьвятары, трубілі ў трубы перад Каўчэгам Божым. Абэд-Эдом і Ехія былі вартаўнікамі пры Каўчэгу.
І ўвесь Ізраіль узьняў Каўчэг Запавету ГОСПАДА з гуканьнем і з гукам рагоў, і з трубамі, і з цымбаламі, граючы на псалтырах і гусьлях.
Пры іх Гэман і Едутун з трубамі і цымбаламі, каб граць, і з інструмэнтамі для сьпеваў Божых; а сыны Едутуна — пры браме.
І аддзяліў Давід і князі войска на служэньне сыноў Асафа і Гэмана, і Едутуна, каб яны гралі на гусьлях, псалтырах і цымбалах. І быў лік мужоў пры працы гэтай у служэньні іхнім:
І былі як адзін тыя, што трубілі, і тыя, што сьпявалі, даючы адзін голас на хвалу і праслаўленьне ГОСПАДА; і калі ўзьнёсься гук трубаў і цымбалаў, і музычных інструмэнтаў, і хвалілі ГОСПАДА, бо добры Ён, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная, тады Дом, Дом ГОСПАДА напоўніўся хмараю,
У час, калі пачуеце гук трубы, жалейкі, арфы, ліры, псалтыра, дуды і ўсялякіх музычных інструмэнтаў, упадзіце і пакланіцеся балвану залатому, якога паставіў Навухаданосар валадар.
У дзень радасьці вашай, у сьвяты і ў маладзікі, пры вашых цэласпаленьнях і ахвярах мірных, будзеце трубіць у трубы; і яны будуць нагадваньнем перад абліччам Бога вашага пра вас. Я — ГОСПАД, Бог ваш!»