І сказаў валадар Ахашвэрош валадарцы Эстэр і Мардэхаю Юдэю: «Вось, дом Амана я аддаў Эстэр, і яго павесілі на дрэве за тое, што ён выцягнуў руку сваю на Юдэяў.
ПСАЛТЫР 14:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І будуць яны там у страху вялікім, бо ёсьць ГОСПАД у пакаленьні праведнікаў! Біблія (пераклад В. Сёмухі) хто срэбра сваё на ліхву не здае, і ня купляецца супроць невінаватага. Хто робіць так, не пахісьнецца ніколі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) дык затрымцяць яны ў страху, бо Бог — з родам справядлівым. |
І сказаў валадар Ахашвэрош валадарцы Эстэр і Мардэхаю Юдэю: «Вось, дом Амана я аддаў Эстэр, і яго павесілі на дрэве за тое, што ён выцягнуў руку сваю на Юдэяў.
Будуць есьці і паклоняцца [перад Ім] усе заможныя зямлі; упадуць перад абліччам Ягоным усе, якія ў пыл зыходзяць і ня могуць захаваць пры жыцьці душу сваю.
Гэта пакаленьне тых, якія шукаюць Яго, якія шукаюць аблічча Твайго, [Бог] Якуба! (Сэлях)
«Спыніцеся, пазнайце, што Я — Бог! Я буду ўзьвялічаны між народамі, буду ўзьвялічаны на зямлі!»
Няўжо ня маюць пазнаньня ўсе злачынцы, якія народ мой зьядаюць, быццам хлеб ядуць, і Бога ня клічуць?
Калі б я сказаў: «Буду думаць, як яны!» — я б гэтым адрокся ад пакаленьня сыноў Тваіх.
Няхай ахопіць іх жах і баязьлівасьць. Ад вялікасьці рамяна Твайго замоўкнуць яны як камень, аж пакуль пройдзе народ Твой, ГОСПАДЗЕ, пакуль пройдзе народ гэты, які Ты набыў [для Сябе].
Ня бойся, бо Я з табою, не азірайся [па баках], бо Я — Бог твой! Я ўмацую цябе і дапамагу табе, і падтрымаю цябе правіцай праведнасьці Маёй.
Радзьце раду, [што рабіць], і яна ня зьдзейсьніцца. Прамаўляйце слова, і ня станецца [паводле яго], бо з намі Бог».
«Вось, Дзева прыйме ва ўлоньне і народзіць Сына; і дадуць Яму імя Іммануэль, гэта значыць: З намі Бог».
А вы — выбраны род, валадарнае сьвятарства, народ сьвяты, людзі, атрыманыя як удзел, каб абвяшчаць цноты Таго, Які паклікаў вас з цемры ў дзівоснае сьвятло Сваё,
І ахапіў страх табар у полі і ўвесь народ; варта і аддзелы, што ішлі, каб пустошыць, аслупянелі. І задрыжэла зямля, і ахапіў іх страх вялікі.