Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЭСТЭР 8:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

7 І сказаў валадар Ахашвэрош валадарцы Эстэр і Мардэхаю Юдэю: «Вось, дом Амана я аддаў Эстэр, і яго павесілі на дрэве за тое, што ён выцягнуў руку сваю на Юдэяў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

7 І сказаў цар Артаксэркс царыцы Эстэры і Мардахэю Юдэю: вось, я дом Амана аддаў Эстэры, і яго самога павесілі на дрэве за тое, што накладваў руку сваю на Юдэяў;

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

7 І тады адказаў цар Асуэр царыцы Эстэр і юдэю Мардахэю: «Перадаў я Эстэр дом Амана і яго загадаў я павесіць на шыбеніцы, бо асмеліўся ён падняць руку на юдэяў.

Глядзіце раздзел Копія




ЭСТЭР 8:7
7 Крыжаваныя спасылкі  

А ў валадараньне Ахашвэроша, на пачатку валадараньня ягонага, напісалі скаргу на жыхароў Юды і Ерусаліму.


І павесілі Амана на дрэве, якое ён падрыхтаваў для Мардэхая. І гнеў валадара суцішыўся.


І сказаў Харбона, адзін з эўнухаў, які перад абліччам валадара: «Вось дрэва, што паставіў Аман для Мардэхая, які рабіў добрае для валадара, стаіць каля дому Амана, вышынёю на пяцьдзясят локцяў». І сказаў валадар: «Павесьце яго на ім».


У той дзень валадар Ахашвэрош аддаў валадарцы Эстэр дом Амана, пры­гнятальніка Юдэяў; а Мардэхай прыйшоў перад аблічча валадара, бо Эстэр паведаміла, хто ён для яе.


Добры пакідае спадчыну і ўнукам, а багацьце грэшнікаў захоўваецца для праведных.


Хрыстос адкупіў нас ад праклёну Закону, стаўшыся за нас праклёнам, бо напісана: «Пракляты ўсякі, хто вісіць на дрэве»,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы