ПСАЛТЫР 119:86 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Усе прыказаньні Твае — верныя; [з дапамогай] хлусьні перасьледуюць мяне, дапамажы Ты мне! Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Усе загады Твае — справядлівасць; падступна яны пераследы мне чынілі: успамажы мне. |
Няхай будуць асаромлены свавольнікі, бо яны падманліва блыталі мяне; а я буду разважаць пра загады Твае.
Загады ГОСПАДА слушныя, яны радуюць сэрца. Прыказаньне ГОСПАДА яснае, яно прасьвятляе вочы.
Няхай ня радуюцца з мяне тыя, што варагуюць са мною няслушна, няхай не міргаюць вачыма тыя, што ненавідзяць мяне без прычыны.
Бо яны без прычыны таемна [наставілі] на мяне ў яме сетку сваю, без прычыны выкапалі яму для душы маёй.
Няхай радуюцца і весяляцца ў Табе ўсе, хто шукае Цябе. Няхай кажуць заўсёды тыя, што любяць выратаваньне Тваё: «Будзь узьвялічаны, Божа!»
Ці ж за дабро аднагароджваюць ліхам? Бо яны выкапалі яму для душы маёй! Узгадай, як я стаяў перад абліччам Тваім, каб прамаўляць пра іх добрае і каб адвярнуць гнеў Твой ад іх.