Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ПСАЛТЫР 119:86 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

86 Усе загады Твае — справядлівасць; падступна яны пераследы мне чынілі: успамажы мне.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

86 Усе прыказаньні Твае — верныя; [з дапамогай] хлусьні перасьледуюць мяне, дапамажы Ты мне!

Глядзіце раздзел Копія




ПСАЛТЫР 119:86
17 Крыжаваныя спасылкі  

Хай узрадуюцца і ўзвесяляцца ў Табе ўсе тыя, што шукаюць Цябе, і тыя, што любяць збаўленне Тваё, хай гавораць заўсёды: «Узвялічаны будзь, Божа».


Хай не пацяшаюцца з мяне несправядлівыя ворагі мае, якія зненавідзелі мяне без прычыны і робяць знакі вачамі сваімі.


Хай пасаромеюцца пыхліўцы, бо падступна прыгняталі яны мяне, я буду спасцігаць прыказанні Твае.


Успамажы, Госпадзе, Божа мой, ратуй мяне дзеля Сваёй міласэрнасці.


Без прычыны бо нацягнулі яны на мяне сетку сваю, без прычыны выкапалі воўчую яму супраць душы маёй.


Вось жа, закон сам па сабе святы, і прыказанне святое, і справядлівае, і добрае.


Блізка Ты, Госпадзе, і ўсе загады Твае — праўда.


Перадаў Ты ў справядлівасці сведчанні Твае ў чыстай праўдзе.


таму кіраваўся я ва ўсім прыказаннямі Тваімі, узненавідзеў любую дарогу маны.


Ці ж ліхам адгаджаецца за дабро? А яны выкапалі яму для душы маёй! Узгадай, як я стаяў перад Табою, каб прасіць дабра для іх ды каб адвярнуць гнеў Твой ад іх.


Твая справядлівасць — вечная справядлівасць, і закон Твой — праўда.


Прысуды Госпада правільныя, пацяшаюць сэрцы, запавет Госпада светлы, прасвятляе вочы.


Вырві мяне ад непрыяцеляў маіх, Госпадзе, на Цябе ўсклаў я спадзяванне.


Дык і прызнаюся ў сваёй правіннасці і з прычыны граху майго я ўстрывожыўся.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы