ПСАЛТЫР 70 - Біблія (пераклад А.Бокуна)Пс 70 1 Кіраўніку хору. Давіда. Напамін. 2 Божа, ратуй мяне! ГОСПАДЗЕ, пасьпяшайся на ўспамогу мне! 3 Няхай асаромяцца і зганьбяцца тыя, што шукаюць душы маёй! Няхай адступяцца і будуць у сораме тыя, якім даспадобы гора маё! 4 Няхай павернуць наўцёкі ў сораме сваім тыя, якія кажуць [мне]: «Ага! Ага!» 5 Няхай радуюцца і весяляцца ў Табе ўсе, хто шукае Цябе. Няхай кажуць заўсёды тыя, што любяць выратаваньне Тваё: «Будзь узьвялічаны, Божа!» 6 А я бедны і прыгнечаны, дык пасьпяшайся да мяне, Божа! Ты — успамога мая і ратунак мой. ГОСПАДЗЕ, не затрымлівайся! |