Зьнемаглася душа мая, прагнучы ўвесь час судоў Тваіх.
Змарнела душа мая ў імкненні да судоў Тваіх у любы час.
Ці зможа ён цешыцца Усемагутным і клікаць Бога ўвесь час?
Шчасьлівыя тыя, што захоўваюць суд і робяць праведнасьць у кожным часе.
Расчыняю я вусны мае і ўздыхаю, бо прагну прыказаньняў Тваіх.
Я прагну збаўленьня Твайго, ГОСПАДЗЕ, і Закон Твой — пацеха мая.
Вось, я прагну загадаў Тваіх; ажыві мяне праведнасьцю Тваёй.
Псальм Давіда, калі ён быў у пустыні Юдэйскай.
Як умілаваныя сялібы Твае, ГОСПАД Магуцьцяў!
Спадзяваньне, якое доўжыцца, — боль сэрца, а зьдзейсьненае жаданьне — дрэва жыцьця.
Сябра любіць у кожны час, і ў нядолі робіцца братам.
Заклінаю вас, дочкі Ерусалімскія, калі спаткаеце любага майго, што вы скажаце яму? [Скажыце,] што я зьнемаглася ад каханьня».