ПСАЛТЫР 114:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі выходзіў Ізраіль з Эгіпту, дом Якуба з народу чужынскага, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Алілуя. Я радуюся, што Гасподзь пачуў голас мой, малітву маю, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Алілуя. Пры выхадзе Ізраэля з Егіпта, дома Якуба — з чужога народа. |
Ён паставіў гэта на сьведчаньне для Язэпа, калі выводзіў з зямлі Эгіпецкай, і мы пачулі мову, якой ня ведалі:
I сталася, што ў той самы дзень ГОСПАД вывеў сыноў Ізраіля з зямлі Эгіпецкай паводле дружынаў іхніх.
I сказаў Майсей народу: «Памятайце гэты дзень, у які вы выйшлі з Эгіпту, з дому няволі, бо рукою моцнаю вывеў вас ГОСПАД адгэтуль, і ня ешце кіслага.
І будзе шырокая дарога для рэшты народу Ягонага, якія застануцца з [выгнаньня] ў Асірыю, як гэта было ў той дзень для Ізраіля, калі ён выходзіў з зямлі Эгіпецкай.
Захоўвай месяц Авіў і сьвяткаваньне Пасхі ГОСПАДА, Бога твайго, бо ў месяцы Авіў вывеў цябе ГОСПАД, Бог твой, з Эгіпту ноччу.
І вывеў нас ГОСПАД, Бог наш, рукою моцнаю і рамяном узьнятым сярод вялікага страху, знакаў і цудаў,