Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 114 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)


Пс 114

1 Алілуя. Я радуюся, што Гасподзь пачуў голас мой, малітву маю,

2 прыхіліў да мяне вуха Сваё; і таму буду клікаць Яго ўсе дні мае.

3 Агарнулі мяне хваробы сьмяротныя, пакуты пякельныя агарнулі мяне; сустрэў я ўціскі і смуткі.

4 Тады клікнуў я імя Гасподняе: Госпадзе! уратуй душу маю.

5 Гасподзь літасьцівы і справядлівы, міласэрны Бог наш.

6 Асланяе Гасподзь прастадушных: я ўвесь зьнямог, і Ён дапамог мне.

7 Вярніся, душа мая, у спакой твой; бо Гасподзь умілажаліўся зь цябе.

8 Ты збавіў душу маю ад сьмерці, вочы мае - ад сьлёз і ногі мае - ад спатыканьня.

9 Буду хадзіць прад абліччам Гасподнім па зямлі жывых.

Сачыце за намі:



Аб'явы