І Я кладу варожасьць паміж табой і жанчынай, паміж насеньнем тваім і насеньнем яе. Яно скрышыць табе галаву, а ты скрышыш яму пяту».
ПСАЛТЫР 110:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) будзе судзіць народы, усё напоўніць трупамі, скрышыць галаву, што пануе над многімі землямі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сілу дзеяў Сваіх паказаў Ён народу Свайму, каб даць яму спадчыну язычнікаў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён будзе судзіць народы: будзе поўна трупаў, зрыне Ён галовы на зямной прасторы. |
І Я кладу варожасьць паміж табой і жанчынай, паміж насеньнем тваім і насеньнем яе. Яно скрышыць табе галаву, а ты скрышыш яму пяту».
Сапраўды, Бог скрышыць галаву ворагаў Сваіх, валасатае цемя тых, што ходзяць у правінах сваіх.
І ўпадабаньне Ягонае — у страху перад ГОСПАДАМ, і Ён будзе судзіць не паводле погляду вачэй Сваіх, і не паводле слыху вушэй Сваіх будзе даваць прысуд,
І Ён будзе судзіць народы і вінаваціць многіх людзей. І перакуюць яны мячы свае на плугі, а дзіды — на сярпы. Не падыме народ на народ меч, і ня будуць больш вучыцца ваяваць.
Вось, Слуга Мой, Якога Я трымаю, выбраны Мой, у Якім мае ўпадабаньне душа Мая. Я ўсклаў Дух Мой на Яго, і Ён дасьць суд народам.
Ён ня стоміцца і не зьняможацца, аж пакуль не ўстановіць на зямлі суд, і на Закон Ягоны чакаюць астравы.
Блізка праведнасьць Мая, выходзіць збаўленьне Маё, і рамяно Маё будзе судзіць народы; на Мяне чакаюць астравы і на рамяно Маё спадзяюцца.
І яны выйдуць, і ўбачаць трупы людзей, якія адступіліся ад Мяне, бо чарвяк іхні не памрэ, і агонь іхні ня згасьне; і будуць яны брыдотай для ўсякага цела.
На гарах Ізраіля ўпадзеш ты і ўсе дружыны твае, і народы, якія з табою; драпежным птушкам, усім крылатым, і зьвярам палявым Я аддам цябе на жыраваньне.
І Ён будзе судзіць паміж шматлікімі народамі, і будзе дакараць народы магутныя, якія далёка; і яны перакуюць мячы свае на плугі і дзіды свае на сярпы; не падыме народ на народ мяча і ня будуць больш вучыцца ваяваць.
Ты выйшаў, каб збавіць народ Твой, каб збавіць памазанца Твайго. Ты скрышыў галаву дому бязбожніка, агаляючы падставы аж па шыю. (Сэлях)
і патапталі яго ў тоўчні па-за горадам, і выйшла кроў з тоўчні аж да цугляў конскіх на тысячу шэсьцьсот стадыяў.
І ўбачыў я неба адчыненае, і вось, конь белы, і Вершнік на ім, называны Верным і Праўдзівым, і Ён паводле справядлівасьці судзіць і ваюе.
ГОСПАД зьнішчае супраціўнікаў Сваіх, грыміць на іх у нябёсах. ГОСПАД будзе судзіць канцы зямлі, і дасьць уладу валадару Свайму, і ўзвысіць рог памазанца Свайго».