ПСАЛТЫР 110 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)Пс 110 1 Алілуя. Слаўлю Цябе, Госпадзе, усім сэрцам маім на радзе праведных і на сходні. 2 Вялікія дзеі Гасподнія, вабныя ўсім, хто іх любіць. 3 Дзея Ягоная - слава і хараство, і праўда Ягоная застаецца навечна. 4 Незабыўнымі зрабіў Ён цуды Свае; літасьцівы і шчодры Гасподзь. 5 Ежу дае тым, хто баіцца Яго; вечна памятае Свой запавет. 6 Сілу дзеяў Сваіх паказаў Ён народу Свайму, каб даць яму спадчыну язычнікаў. 7 Дзеі рук Ягоных праўда і суд; усе Яго запаведзі правільныя, 8 цьвёрдыя на вякі вечныя, заснаваныя на праўдзе і слушнасьці. 9 Збавеньне паслаў Ён народу Свайму; наказаў навечна Свой запавет. Сьвятое і страшнае імя Ягонае! 10 Пачатак мудрасьці страх Гасподні: розум правільны ва ўсіх, хто выконвае запаведзі Ягоныя. Хвала Яму няхай будзе вечная. |