і праводзілі сыноў сваіх і дачок сваіх праз агонь, і займаліся варажбою і чараваньнем, і прадаваліся, каб рабіць ліхоту ў вачах ГОСПАДА, і гнявілі Яго.
ПСАЛТЫР 106:38 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і пралівалі кроў бязьвінную, кроў сыноў сваіх і дачок сваіх, якую ахвяроўвалі ідалам Ханаанскім, і апаганілася зямля ад крыві. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён дабраслаўляе іх, і яны вельмі памнажаюцца, і ў іх быдла ня менее. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пралілі нявінную кроў, кроў сыноў сваіх і дочак сваіх, якіх ахвяравалі балванам ханаанскім, і зямля спаганена была кроўю, |
і праводзілі сыноў сваіх і дачок сваіх праз агонь, і займаліся варажбою і чараваньнем, і прадаваліся, каб рабіць ліхоту ў вачах ГОСПАДА, і гнявілі Яго.
Таксама Манаса праліваў вельмі шмат крыві нявіннай, аж напоўніў ёю Ерусалім ад краю да краю, ня лічачы грахоў, у якія ўвёў Юду, робячы ліхоту ў вачах ГОСПАДА.
і таксама за кроў нявінную, якую ён праліў і напоўніў Ерусалім крывёю нявіннай. І не хацеў ГОСПАД прабачыць.
Калі вы выцягваеце рукі, Я адварочваю вочы Мае ад вас, і нават калі павялічыце малітвы вашыя, ня выслухаю, бо рукі вашыя ў крыві.
І зямля апаганеная жыхарамі ейнымі, бо яны парушылі Закон, не спаўнялі пастановаў, зламалі запавет вечны.
Бо вось, ГОСПАД выходзіць з месца Свайго, каб наведаць беззаконьне жыхароў зямлі, [кожнага] з іх. І зямля адкрые кроў, [пралітую] на ёй, і не схавае больш забітых сваіх.
за тое, што вы пакінулі мяне і апаганілі месца гэтае, і кадзілі іншым багам, якіх ня ведалі ані вы, ані бацькі вашыя, ані валадары Юды, і вы напоўнілі месца гэтае крывёю нявінных,
На краях шатаў тваіх — кроў душаў нявінных і ўбогіх, якіх ты не злавіла на зладзействе. Але ты не глядзіш на гэта.
І брала ты сыноў тваіх і дочак тваіх, якіх ты нарадзіла Мне, і складала іх у ахвяру на зьнішчэньне. Ці ж ня досыць распусты тваёй?
і скажы: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Горад, які разьлівае кроў пасярод сябе, каб гэтым наблізіць час свой, і робіць ідалаў для сябе, каб паганіцца [імі].
Не аддавай дзіцяці твайго, каб прывесьці да Малоха, і ня будзеш паганіць імя Бога твайго. Я — ГОСПАД.
І апаганілася зямля, і Я пакараў [яе] за беззаконьні ейныя, і выкінула яна з сябе жыхароў сваіх.
Не паганьце зямлі пражываньня вашага, бо кроў паганіць зямлю, і ніяк ня можа быць перапрошана за кроў, пралітую на зямлю, як толькі праз кроў таго, хто праліў яе.
І ты змыеш кроў нявінную спаміж сябе і зробіш тое, што справядлівае ў вачах ГОСПАДА.