І зьлітаваўся ГОСПАД над імі, і зьявіў літасьць, і зьвярнуўся да іх дзеля запавету Свайго з Абрагамам, Ісаакам і Якубам, і не хацеў выгубіць іх, і не адкінуў іх ад аблічча Свайго назаўсёды.
ПЛАЧ 3:32 - Біблія (пераклад А.Бокуна) бо Ён дае пакуты, але літуецца паводле мноства міласэрнасьці Сваёй, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але паслаў гора, і ўмілажаліцца зь вялікай даброці Сваёй. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо калі нават прынізіў, усё ж пашкадуе паводле мноства міласэрнасці Сваёй. |
І зьлітаваўся ГОСПАД над імі, і зьявіў літасьць, і зьвярнуўся да іх дзеля запавету Свайго з Абрагамам, Ісаакам і Якубам, і не хацеў выгубіць іх, і не адкінуў іх ад аблічча Свайго назаўсёды.
бо як высока неба над зямлёю, так вялікая міласэрнасьць Ягоная да тых, што баяцца Яго,
А Ён, спагадлівы [да іх], дараваў ім беззаконьне іхняе і ня зьнішчыў іх, і неаднакроць спыняў гнеў Свой, і не абуджаў усю ярасьць Сваю,
I сталася праз шмат дзён, што памёр валадар Эгіпту. I стагналі сыны Ізраіля ад працаў цяжкіх, і галасілі, і ўзыйшоў да Бога лямант іхні ад працаў цяжкіх.
I сказаў ГОСПАД: «Гледзячы, Я ўбачыў гора народу Майго, які ў Эгіпце, і Я пачуў стогн ягоны з прычыны прыгнятальнікаў ягоных, бо Я ведаю пакуты ягоныя.
Ты, выганяючы, выгнаў яго і судзішся з ім. Моцным подыхам Тваім Ты выкінуў яго, як у дзень усходняга ветру.
Ці ты, Эфраім, не дарагі сын для Мяне і ці не дзіцё любае? Бо колькі разоў прамаўляю супраць яго, заўжды, памятаючы, памятаю яго. Таму хвалюецца ўнутранасьць Мая дзеля яго, і, літуючыся, зьлітуюся над ім, кажа ГОСПАД.
Ці пакіну цябе, Эфраіме? Ці аддам цябе, Ізраілю? Ці пакіну цябе як Адму? Ці зраблю табе як Цэвоіму? Пераварочваецца ў-ва Мне сэрца Маё, адначасна распалілася літасьць Мая.
Гэтак кажа ГОСПАД: «Хоць яны бясьпечныя і шматлікія, але яны будуць пасечаныя і зьнікнуць. І Я ўціскаў цябе, але больш ня буду ўціскаць цябе.
І, устаўшы, прыйшоў да бацькі свайго. Калі ён быў яшчэ далёка, убачыў яго бацька ягоны і зьлітаваўся, і, пабегшы, кінуўся яму на шыю, і цалаваў яго.
І выкінулі яны спаміж сябе багоў чужых, якіх мелі, і служылі ГОСПАДУ, і Ён пашкадаваў Ізраіля ў горы ягоным.