ПЛАЧ 3:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён забраў шляхі мае і разьдзёр мяне, пакінуў мяне спустошаным. Біблія (пераклад В. Сёмухі) скрывіў дарогі мае і разарваў мяне, у нівеч абярнуў мяне; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сцежкі мае паблытаў і разбіў мяне, пакінуў мяне адзінокім. |
Зважайце цяпер на гэта вы, што Бога забываеце, каб Я не схапіў [вас], бо ня будзе каму вызваліць.
І загалосяць, і жалобай апрануцца брамы ейныя, і будзе яна спустошаная, і сядзе на зямлі.
І Я наведаю вас чатырма спосабамі, кажа ГОСПАД, мячом, каб забіваў, сабакамі, каб валачылі, птушкамі нябеснымі і зьвярамі зямнымі, каб жэрлі і нішчылі.
і зраблю народ гэты пустэчаю і насьмешкаю. Кожны, хто будзе паўз яго праходзіць, аслупянее і засьвішча дзеля ўсіх ранаў ягоных.
І будуць набываць палі ў зямлі гэтай, пра якую вы кажаце: "Гэта пустэча, без чалавека і бяз быдла, і яна аддадзена ў рукі Халдэйцаў".
Дзеля гэтага зьнішчыць іх леў з лесу і воўк стэповы выгубіць іх, пантэра будзе цікаваць каля гарадоў іхніх, кожны, хто выйдзе з іх, будзе разарваны, бо шматлікія грахі іхнія, пашырыліся адступніцтвы іхнія.
Будзь навучаны, Ерусаліме, каб не адвярнулася душа Мая ад цябе, каб Я не замяніў цябе ў пустэчу, зямлю бязьлюдную”.
З вышыні Ён паслаў агонь у косткі мае і запанаваў над імі; расьцягнуў сетку на ногі мае, павярнуў мяне назад, зрабіў мяне спустошанаю і мляваю ўвесь дзень.
Гэтак ён сказаў: “Зьвер чацьвёрты — гэта валадарства чацьвёртае, што будзе на зямлі; яно адрознае ад усіх валадарстваў, і яно зжарэ ўсю зямлю, і стопча яе, і патрушчыць яе.
«Хадзем і вернемся да ГОСПАДА, бо Ён разьдзёр, і Ён нас аздаровіць, Ён ударыў, і Ён перавяжа [раны] нашыя.
І будзе рэшта Якуба сярод народаў, сярод мноства народаў, як леў сярод зьвяроў лесу, як ільвяня сярод чарады авечак, якое, калі ўвойдзе, топча і разьдзірае, і [ніхто] ня можа выратаваць.
І сыпалі пыл на галовы свае, і крычалі, плачучы і галосячы, і кажучы: «Гора, гора, горад вялікі, у якім узбагаціліся ад каштоўнасьцяў ягоных усе, хто мае караблі на моры, бо ў адну гадзіну ён спустошаны!