Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




АДКРЫЦЦЁ 18:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

19 І сыпалі пыл на галовы свае, і крычалі, плачучы і галосячы, і кажучы: «Гора, гора, горад вялікі, у якім узбагаціліся ад каштоўнасьцяў ягоных усе, хто мае караблі на моры, бо ў адну гадзіну ён спустошаны!

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

19 І пасыпалі попелам галовы свае і лямантавалі, плачучы і галосячы: гора, гора табе, горад вялікі, каштоўнасьцямі якога ўзбагаціліся ўсе, хто мае караблі на моры! бо апусьцеў у адначасьсе.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

19 І пасыпалі пылам галовы сабе, і крычалі, плачучы і галосячы, і казалі: “Гора, гора табе, вялікі горад, у якім усе сталіся багатымі, хто меў караблі на моры, са скарбаў яго. У адзін момант ён быў спустошаны!

Глядзіце раздзел Копія




АДКРЫЦЦЁ 18:19
13 Крыжаваныя спасылкі  

І Тамар пасыпала сабе галаву попелам, разадрала сукню сваю доўгую, палажыла рукі на галаву сваю, і пайшла, і галасіла.


А ў дваццаць чацьвёрты дзень гэтага месяца сабраліся сыны Ізраіля ў посьце, і зрэбніцы, і попел на іх.


Але калі здалёк узьнялі яны вочы свае, не пазналі яго, і ўзьняўшы голас, плакалі, і разьдзёрлі яны адзеньне сваё, і пасыпалі попелам галовы свае.


І станецца, што Бабілон, краса валадарстваў, аздоба гонару Халдэйцаў, будзе зруйнаваны Богам як Садом і Гамора.


Сядзяць на зямлі, маўчаць старшыні дачкі Сыёну, пасыпалі попелам галовы свае, падперазаліся зрэбніцаю; схілілі да зямлі галовы свае дзяўчыны Ерусалімскія.


і загалосяць дзеля цябе гучна, і будуць крычаць горка, і будуць сыпаць пыл на галовы свае, і будуць качацца ў попеле.


Тады Егошуа разьдзёр адзеньне сваё і ўпаў на аблічча сваё на зямлю перад Каўчэгам ГОСПАДА, ён і старшыні Ізраіля, аж да вечара, і пасыпалі попелам галовы свае.


І дзесяць рагоў, якія ты бачыў на зьверы, яны зьненавідзяць распусьніцу, і спустошаць яе, і аголяць, і цела яе зьядуць, і спаляць яе ў агні;


стаўшы здалёк дзеля страху ад мучэньняў яе і кажучы: «Гора, гора, горад вялікі Бабілон, горад магутны, бо ў адну гадзіну прыйшоў суд твой!»


бо віном ярасьці распусты сваёй яна напаіла ўсе народы, і валадары зямныя распусьнічалі з ёю, і купцы зямныя ўзбагаціліся з моцы раскошы яе».


Дзеля гэтага ў адзін дзень прыйдуць на яе плягі: сьмерць, і плач, і голад; і будзе яна спалена ў агні, бо магутны Госпад Бог, Які судзіць яе.


Адзін Бэн’ямінец уцёк з бою і прыйшоў у Шыло ў падзёртым адзеньні і з абсыпанай пылам галавою.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы