МІХЕЯ 3:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта кажа ГОСПАД пра прарокаў, якія зводзяць народ мой, якія калі [маюць што] кусаць зубамі сваімі, крычаць: «Мір!», а калі [ніхто нічога] не кладзе ў вусны іхнія, яны пасьвячаюцца на вайну супраць іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Так казаў Гасподзь на прарокаў, якія ўводзяць у аблуду народ Мой, якія грызуць зубамі сваімі - і прапаведуюць мір, а хто нічога не кладзе ім у рот, супроць таго абвяшчаюць вайну. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось што кажа Госпад пра прарокаў, якія зводзяць народ Мой, якія, калі маюць што пажаваць зубамі сваімі, абвяшчаюць супакой; і калі хто нічога не ўложыць у рот іх, абвяшчаюць вайну супраць таго: |
Народзе Мой, немаўля цябе крыўдзіць, а жанчыны над табой пануюць. Народзе Мой, правадыры твае ашукваюць цябе і шлях сьцежкі тваёй блытаюць.
Яны задумалі зрабіць, каб праз сны іхнія, якія яны распавядаюць адзін аднаму, народ Мой забыўся на імя Маё, як забыліся бацькі іхнія на імя Маё з прычыны Баала.
Вось, Я — супраць прарокаў са снамі фальшывымі, кажа ГОСПАД, яны распавядаюць іх і падманваюць народ Мой хлусьнёй сваёй і махлярствам сваім. Я не пасылаў іх і не загадваў ім; і няма ад іх карысьці для народу гэтага, кажа ГОСПАД.
“Падрыхтуйцеся да вайны супраць яе, устаньце, і нападзем апоўдні”. “Гора нам, бо дзень мінае, бо даўжэйшыя сталі цені вечаровыя!”
Прарокі твае мелі для цябе відзежы марныя і фальшывыя, не адкрывалі беззаконьня твайго, каб адвярнуць [ад цябе] палон твой, але мелі відзежы для цябе, цяжары марныя і падманлівыя.
І будзе рука Мая супраць прарокаў, якія бачаць марнасьць і прадказваюць падман. Ня будуць яны належаць да народу Майго і ня будуць упісаныя ў сьпіс дому Ізраіля, і ня ўвойдуць у зямлю Ізраіля, і даведаецеся, што Я — Госпад ГОСПАД”.
І ты спатыкнешся ўдзень, і прарок спатыкнецца з табою ўначы, і Я зьнішчу маці тваю.
Клічце пра гэта сярод народаў; пасьвяціцеся на вайну; пабудзіце волатаў; няхай наблізяцца, няхай прыйдуць усе ваяры.
Калі б чалавек, які ходзіць за ветрам і хлусьнёю падманвае, [сказаў]: «Я буду прапаведаваць пра віно і сікеру», ён стаў бы прапаведнікам для народу гэтага.
Галовы ягоныя судзяць за хабары, і сьвятары ягоныя навучаюць за плату, і прарокі ягоныя прадказваюць за срэбра; і абапіраюцца на ГОСПАДА, кажучы: «Хіба няма ГОСПАДА сярод нас? Ня прыйдзе на нас ліха».
Але вы зьвярнулі са шляху, і зрабілі, што шмат [людзей] спатыкнуліся ў Законе, зьнішчылі запавет Левія, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.
Пакіньце іх; яны — сьляпыя павадыры сьляпых; а калі сьляпы вядзе сьляпога, абодва ўваляцца ў яму».
Сьцеражыцеся фальшывых прарокаў, якія прыходзяць да вас у авечым адзеньні, а ўнутры яны — ваўкі драпежныя.
Бо гэткія служаць ня Госпаду нашаму Ісусу Хрысту, але свайму жывату, і красамоўствам ды ласкавасьцю зводзяць сэрцы нявінных.