І валадар прызначыў таго збраяносца, на руку якога абапіраўся, [вартаваць] каля брамы. І народ затаптаў яго ў браме, і ён памёр, як прамовіў чалавек Божы, прамаўляючы, калі прыходзіў валадар да яго.
ЛУКАША 12:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Тым часам сабраўся шматтысячны натоўп, ажно ціснулі адзін аднаго, і Ён пачаў гаварыць спачатку да вучняў Сваіх: «Сьцеражыцеся кісьлі фарысэйскай, якая ёсьць крывадушнасьць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тым часам, калі сабраліся тысячы людзей, так што ціснулі адзін аднаго, Ён пачаў гаварыць спадчатку вучням Сваім: сьцеражэцеся закваскі фарысэйскай, якая ёсьць крывадушнасьць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі сабраўся велізарны натоўп кругом Яго, так што адны на адных націскалі, пачаў спярша Ён гаварыць да вучняў Сваіх: «Сцеражыцеся кіслі фарысейскай, якая ёсць крывадушнасць. |
І валадар прызначыў таго збраяносца, на руку якога абапіраўся, [вартаваць] каля брамы. І народ затаптаў яго ў браме, і ён памёр, як прамовіў чалавек Божы, прамаўляючы, калі прыходзіў валадар да яго.
Крывадушнікі складаюць гнеў у сэрцы сваім і ня клічуць [Бога], калі Ён закоўвае іх [у кайданы].
Спалохаліся грэшнікі на Сыёне, ахапіў жах крывадушнікаў: «Хто з нас вытрывае пры агні, які [ўсё] зьядае? Хто з нас вытрывае ў полымі вечным?»
Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што вы быццам магілы схаваныя, і людзі, ходзячы над імі, ня ведаюць гэтага».
Крывадушнікі! Аблічча зямлі і неба распазнаваць умееце, як жа часу гэтага не пазнаяцё?
І сталася, што натоўп ціснуўся да Яго, каб слухаць Слова Божае, і Ён стаяў каля возера Генезарэт.
Але тым больш разыйшлося слова пра Яго, і шматлікія натоўпы зьбіраліся да Яго слухаць і аздаравіцца ў Яго ад нядужасьцяў сваіх.
І, зыйшоўшы разам з імі, стаў на роўным месцы, і натоўп вучняў Ягоных, і вялікае мноства народу з усёй Юдэі, і Ерусаліму, і прыморскіх гарадоў Тыру і Сідону,
Яны ж, пачуўшы, праславілі Госпада і сказалі яму: «Бачыш, браце, колькі дзясяткаў тысячаў Юдэяў, якія паверылі, і ўсе яны рупліўцы Закону.
Бо я найперш перадаў вам тое, што і сам прыняў, што Хрыстос памёр за грахі нашыя паводле Пісаньняў,
Але вы падыйшлі да гары Сыён і да гораду Бога Жывога, да нябеснага Ерусаліму і да дзясяткаў тысячаў анёлаў,
Але мудрасьць, якая з вышыні, па-першае, — чыстая, пасьля — мірная, спагадная, саступлівая, поўная літасьці і добрых пладоў, бесстаронная і некрывадушная.
Дык адклаўшы ўсякую ліхоту, і ўсякі подступ, і крывадушнасьць, і зайздрасьць, і ўсякія абмаўляньні,