ЛУКАША 11:43 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Гора вам, фарысэі, што любіце першыя месцы ў сынагогах і вітаньні на рынках. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гора вам, фарысэям, што любіце ў сынагогах сядзець наперадзе і вітаньні на плошчах. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гора вам, фарысеі, што любіце першыя лаўкі ў сінагозе і прывітанні на рынку. |
З кім параўнаю пакаленьне гэтае? Яно падобнае да дзяцей, якія сядзяць на вуліцы і клічуць да таварышаў сваіх,
«Сьцеражыцеся кніжнікаў, якія хочуць хадзіць у доўгіх шатах, і любяць вітаньні на рынках, і першыя месцы ў сынагогах і ўзьлягаць на першых месцах на вячэрах,
Братняя любоў адзін да аднаго [няхай будзе] ад усяго сэрца, у пашане адзін аднаго выпярэджвайце;
нічога ня [робячы] дзеля сварлівасьці ці дзеля пустое пахвальбы, але ў пакоры розуму шануючы адзін аднога як вышэйшых за сябе.