Ня вашая бітва гэтая! Вы станьце, стойце і глядзіце на збаўленьне ад ГОСПАДА для вас, Юда і Ерусалім!” Ня бойцеся і не палохайцеся. Заўтра выйдзіце перад аблічча іхняе, і ГОСПАД будзе з вамі».
ЛІКІ 9:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў ім Майсей: «Пачакайце, і я паслухаю, што адносна вас загадае ГОСПАД». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў ім Майсей: пастойце, я паслухаю, што загадае пра вас Гасподзь. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Майсей ім адказаў: «Пачакайце, даведаюся, што адносна вас загадае Госпад». |
Ня вашая бітва гэтая! Вы станьце, стойце і глядзіце на збаўленьне ад ГОСПАДА для вас, Юда і Ерусалім!” Ня бойцеся і не палохайцеся. Заўтра выйдзіце перад аблічча іхняе, і ГОСПАД будзе з вамі».
І сказаў Майсей народу: «Ня бойцеся! Стойце і ўбачыце збаўленьне ГОСПАДА, якое Ён учыніць для вас сёньня. Бо Эгіпцянаў, якіх вы бачыце сёньня, больш ня ўбачыце ўжо на вякі.
І ты прамовіш да іх словы Мае, ці будуць яны слухаць, ці адмовяцца, бо яны — бунтаўнікі.
«Сыне чалавечы, Я паставіў цябе вартаваць дом Ізраіля. І ты пачуеш слова з вуснаў Маіх, і папярэдзіш іх ад Мяне.
і сказалі ім: «Мы нячыстыя дзеля дакрананьня да нябожчыка, але дзеля чаго мы пазбаўлены таго, каб сярод сыноў Ізраіля ў вызначаны час скласьці дар ахвярны ГОСПАДУ?»
Бо словы, якія Ты даў Мне, Я даў ім, і яны ўзялі і сапраўды зразумелі, што Я ад Цябе зыйшоў, і паверылі, што Ты Мяне паслаў.
Калі хто хоча выконваць волю Яго, той зразумее адносна вучэньня гэтага, ці ад Бога яно, ці Я ад Сябе гавару.
Бо я ад Госпада прыняў і тое вам перадаў, што Госпад Ісус у тую ноч, калі быў выдадзены, узяў хлеб
Бо хоць нічога ня ведаю за сабою, але ў гэтым я не апраўданы. Госпад — Той, Які судзіць мяне.