«Ня піце ані віна, ані сікеры ты і сыны твае, калі будзеце ўваходзіць у Намёт Спатканьня, і не памрацё. Гэта пастанова вечная ў-ва ўсе пакаленьні вашыя,
ЛІКІ 6:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) мусяць яны ўстрымацца ад віна і сікеры, воцату з віна і воцату з сікеры ня будуць піць, і ўсякага піцьця з вінаграду ня будуць піць. Сьвежага вінаграду і сушанага ня будуць есьці. Біблія (пераклад В. Сёмухі) дык ён павінен устрымацца ад віна і моцнага напою, і не павінен спажываць ні воцату зь віна, ні воцату з напою, і нічога згатаванага зь вінаграду не павінен піць, і не павінен есьці ні сырых, ні сушаных вінаградных ягад; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) хай яны ўстрымаюцца ад віна і ўсяго, што можа ап’яніць; хай не п’юць яны воцату з віна і ўсякага іншага пітва, што выціскаецца з вінаграду; хай не ядуць свежага вінаграду і сушанага |
«Ня піце ані віна, ані сікеры ты і сыны твае, калі будзеце ўваходзіць у Намёт Спатканьня, і не памрацё. Гэта пастанова вечная ў-ва ўсе пакаленьні вашыя,
І Я паставіў з сыноў вашых прарокаў і з юнакоў вашых — назіраў. Хіба ня так было, сыны Ізраіля? — кажа ГОСПАД.
У-ва ўсе дні пасьвячэньня свайго ня будзе [такі чалавек] есьці нічога з вінаграду, ад недасьпелага вінаграду аж да выцісканага.
Бо ён будзе вялікі перад Госпадам, і ня будзе піць віно і сікеру, і Духам Сьвятым напоўніцца яшчэ ва ўлоньні маці сваёй.
Пільнуйце ж самі сябе, каб сэрцы вашыя не былі абцяжараныя абжорствам, і п’янствам, і клопатамі жыцьцёвымі, і каб дзень той не прыйшоў да вас неспадзявана.
Больш ня пі ваду, але ўжывай крыху віна дзеля страўніка твайго і частых тваіх немачаў.
якія толькі ў ежы і пітве, і розных абмываньнях і пастановах цела, якія пастаўленыя да часу выпраўленьня.
Няхай ня есьць нічога, што з вінаграду паходзіць, няхай ня п’е ані віна, ані сікеры, няхай нічога ня есьць нячыстага, але няхай тое, што я загадаў, выконвае».