ЛІКІ 20:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І спрачаўся народ з Майсеем, і яны казалі: «Лепш, каб мы загінулі, калі загінулі браты нашыя перад абліччам ГОСПАДА! Біблія (пераклад В. Сёмухі) і абурыўся народ на Майсея і сказаў: о, калі б памерлі тады і мы, калі памерлі браты нашыя перад Госпадам! Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і, усхваляваўшыся, яны казалі: «Лепш бы мы загінулі разам з братамі нашымі перад Госпадам! |
I спрачаўся народ з Майсеем, і сказалі: «Дайце нам вады, і будзем піць». I сказаў ім Майсей: «Што вы спрачаецеся са мною? Што выпрабоўваеце ГОСПАДА?».
Лепш было забітым мячом, чым забітым голадам, бо тыя канаюць, прабітыя [мячом], а гэтыя — з нястачы пладоў палявых.
І сталася, што народ наракаў, і кепска [гэта было] ў вушах ГОСПАДА. І пачуў гэта ГОСПАД, і разгневаўся, і ўзгарэўся на іх агонь ГОСПАДА, і зьнішчыў крайнюю частку табара.
Навошта завёў нас ГОСПАД у зямлю гэтую, каб мы загінулі ад мяча, а жонкі нашыя і дзеці нашыя пайшлі ў палон? Ці ня лепш нам вярнуцца ў Эгіпет?»
А тых, што згінула ад плягі гэтай, было чатырнаццаць тысячаў семсот, апрача памёршых з прычыны Караха.