І вярнуліся яны, і прыйшлі да Эн-Мішпату, які [цяпер] Кадэш, і пабілі ўсю краіну Амалека, а таксама Амарэяў, што жылі ў Хацацон-Тамары.
ЛІКІ 13:29 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Амалекцы жывуць у зямлі Нэгеў; Хеты, Евусэі і Амарэйцы жывуць у гарах, а Хананейцы жывуць каля мора і на беразе Ярдану». Біблія (пераклад В. Сёмухі) але народ, які жыве на зямлі той, моцны, і гарады ўмацаваныя, даволі вялікія, і сыноў Энакавых мы бачылі там. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але жыхароў мае яна найдужэйшых і гарады вялікія і абмураваныя. Бачылі мы там род Анака; |
І вярнуліся яны, і прыйшлі да Эн-Мішпату, які [цяпер] Кадэш, і пабілі ўсю краіну Амалека, а таксама Амарэяў, што жылі ў Хацацон-Тамары.
і знайшоў сэрца ягонае верным перад абліччам Тваім, і заключыў з ім запавет, каб даць насеньню ягонаму зямлю Хананейца, Хета, Амарэйца, Пэрэзэя, Евусэя і Гіргашэя; і Ты споўніў слова Тваё, бо Ты — праведны.
I Я сказаў: ‘Я выведу вас з прыгнёту Эгіпецкага ў зямлю Хананейцаў, Хетаў, Амарэяў, Пэрэзэяў, Хівеяў і Евусэяў, у зямлю, якая цячэ малаком і мёдам’"”.
I Я зыходжу, каб вызваліць яго з рукі Эгіпцянаў і вывесьці яго з зямлі гэтай у зямлю добрую і прасторную, у зямлю, якая цячэ малаком і мёдам, на месца Хананейцаў, і Хетаў, і Амарэяў, і Пэрэзэяў, і Хівеяў, і Евусэяў.
І паслаў іх Майсей дзеля выведваньня зямлі Ханаан, і сказаў ім: «Ідзіце праз Нэгеў, і прыйдзеце ў горы,
І Халеў супакойваў [абурэньне] народу супраць Майсея, і казаў: «Пойдзем і здабудзем зямлю, бо мы [можам]авалодаць ёю».
Няхай Амалек і Хананейцы жывуць у далінах. Заўтра выйдзеце [ў дарогу] і вернецеся ў пустыню ў накірунку Мора Чырвонага».
Бо Амалек і Хананейцы перад вамі, ад мяча іхняга вы пагінеце, бо вы адвярнуліся ад ГОСПАДА, і ня будзе з вамі ГОСПАДА».
І зыйшлі Амалекцы і Хананейцы, якія жылі на гары, і разьбілі іх, і гналі іх аж да Хармы.
І ўбачыў ён Амалека, і абвясьціў прароцтва сваё, і сказаў: «Амалек — першы з народаў, але канец ягоны — загуба».
але паложыш закляцьце на Хетаў, Амарэйцаў, Хананейцаў, Пэрэзэяў, Хівеяў і Евусэяў, як загадаў табе ГОСПАД, Бог твой,
Калі ГОСПАД, Бог твой, увядзе цябе ў зямлю, у якую ідзеш, каб завалодаць ёю, Ён выганіць перад табой шматлікія народы, Хетаў і Гіргашэяў, Амарэйцаў, Хананейцаў, Пэрэзэяў, Хівеяў і Евусэяў, сем народаў, большых і дужэйшых за цябе.
І яны зыйшліся, і злучыліся разам пяць валадароў Амарэйскіх: валадар Ерусаліму, валадар Хеўрону, валадар Ярмуту, валадар Ляхішу, валадар Эглёну, з войскамі сваімі. І разлажыліся яны табарам каля Гібэону, і ваявалі супраць яго.
І жыхары Гібэону паслалі да Егошуа, які быў тады ў табары ў Гільгале, і прасілі яго: «Ня стрымлівай рукі тваёй, каб даць дапамогу слугам тваім! Пасьпяшайся хутка і абарані нас, прыйдзі з дапамогаю, бо зыйшліся супраць нас усе валадары Амарэйскія, якія жывуць у гарах».
І зноў казаў Егошуа: «З гэтага вы пазнаеце, што Бог жывы пасярод вас і што, праганяючы, Ён прагоніць Хананейцаў, Хетаў, Хівеяў, Пэрэзэяў, Гіргашэяў, Амарэйцаў і Евусэяў.
Калі ўсе валадары Амарэйцаў, якія жылі за Ярданам на захад, і ўсе валадары Ханаану, якія жылі ўздоўж мора, пачулі, што ГОСПАД высушыў воды Ярдану перад сынамі Ізраіля, аж пакуль яны пераправіліся, дык аслабела ў іх сэрца і страцілі яны адвагу перад сынамі Ізраіля.
І пачулі пра гэта ўсе валадары, што жылі за Ярданам, якія жылі на гарах, і ў даліне, і на беразе Мора Вялікага аж да Лібану, Хеты і Амарэйцы, Хананейцы, Пэрэзэі, Хівеі і Евусэі,
І сыны Ізраіля жылі паміж Хананейцаў, Хетаў, Амарэйцаў, Пэрэзэяў, Хівеяў і Евусэяў.
Калі Ізраільцяне сеялі, прыходзілі Мадыянцы, і Амалек, і сыны Усходу, і хадзілі сярод іх,
І ён дзейнічаў мужна, і пабіў Амалека, і выратаваў Ізраіля з рук тых, якія рабавалі яго.
І выходзіў Давід з людзьмі сваімі, і нападаў на Гешурцаў, на Гізрэяў і на Амалека, бо гэтыя народы жылі на зямлі пры дарозе на Шур і аж да зямлі Эгіпецкай.
І сталася, калі Давід і людзі ягоныя вярталіся ў Цыкляг, на трэці дзень Амалекцы напалі на Нэгеў і Цыкляг, і здабылі Цыкляг, і спалілі агнём,
І вярнуліся да Ізраіля гарады, забраныя Філістынцамі ад Экрону аж да Гату. Ізраільцяне забралі землі свае з рук Філістынцаў, і запанаваў мір між Ізраілем і Амарэйцамі.