ЗАХАРЫІ 4:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ён адказаў, і сказаў мне, кажучы: “Гэта слова ГОСПАДА да Зэрубабэля, якое кажа: ‘Ня сілаю, і ня моцаю, але Духам Маім, кажа ГОСПАД Магуцьцяў’. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады адказваў ён і сказаў мне так: гэта слова Госпада Зарававелю, у якім сказана: ня войскам і ня сілаю, а Духам Маім кажа Гасподзь Саваоф. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ён адказаў і сказаў мне, гаворачы: «Гэта слова Госпада Зарабабэлю, якое кажа: “Не войскам і не сілаю, але Духам Маім”, — кажа Госпад Магуццяў. — |
Пасьля землятрусу — агонь, але не ў агні ГОСПАД. А пасьля агню — подых ціхога ветру.
І клікаў Аса да ГОСПАДА, Бога свайго, і сказаў: «ГОСПАДЗЕ, няма [нікога], акрамя Цябе, каб дапамагчы шматлікаму, [або таму, хто] ня мае сілы. Дапамажы нам, ГОСПАДЗЕ, Божа наш, бо мы на Цябе спадзяемся і ў імя Тваё мы выйшлі супраць мноства гэтага. ГОСПАДЗЕ, Ты — Бог наш! Няхай ня спыніць Цябе чалавек».
Яны прыйшлі з Зэрубабэлем, Ешуам, Нээміем, Сэраем, Рээлаем, Мардэхаем, Більшанам, Міспарам, Бігваем, Рэхумам, Баанам. Лік мужоў народу Ізраіля:
І заклалі будаўнікі падмурак Сьвятыні ГОСПАДА, і паставілі сьвятароў у шатах іхніх з трубамі, а лявітаў, сыноў Асафа, — з цымбаламі, каб хвалілі ГОСПАДА паводле пастановы Давіда, валадара Ізраіля.
Тады ўсталі Зэрубабэль, сын Шэалтыэля, і Ешуа, сын Ёцадака, і пачалі будаваць Дом Божы ў Ерусаліме, і з імі прарокі Божыя, якія дапамагалі ім.
Ня будзе збаўлены валадар войскам вялікім, волат ня вызваліцца праз вялікую сілу сваю;
І павярнуўся я, і ўбачыў пад сонцам, што ня шпаркім [даецца пасьпяховы] бег і не магутным — [перамога ў] вайне, і ня мудрым — хлеб, і не разумным — багацьце, і ня знаўцам — зычлівасьць, бо ад часу і выпадку залежыць усё гэта.
Гора сынам непаслухмяным, кажа ГОСПАД. Вы ўчыняеце раду, але без Мяне, і заключаеце дамовы, але не паводле Духу Майго, каб дадаць грэх да грэху!
аж пакуль будзе выліты на нас Дух з вышыні. І станецца пустыня садам, а сад будзе лічыцца лесам.
Пашукайце ў кнізе ГОСПАДА і чытайце: «Аніводнага з іх ня будзе бракаваць, адзін аднаго ня будзе шукаць, бо вусны [Госпада] загадалі і Дух Ягоны, Ён іх сабраў.
І будуць баяцца імя ГОСПАДА на захадзе, і славы Ягонай — на ўсходзе сонца, бо Ён прыйдзе, як рака бурлівая, якую вецер ГОСПАДА гоніць.
Ты глядзеў, аж вось камень быў адарваны, але не рукамі, і ўдарыў [камень] у балвана, у стопы ягоныя з жалеза і гліны, і разьбіў іх.
Але дому Юды зьяўлю міласьць і збаўлю іх праз ГОСПАДА, Бога іхняга, але ня збаўлю іх ані лукам, ані мячом, ані вайною, ані канямі, ані вершнікамі».
У другі год валадара Дарыя, у шосты месяц, у першы дзень месяца, было слова ГОСПАДА праз Агея прарока да Зэрубабэля, сына Шэалтыэля, ваяводы Юды, і Егошуа, сына Егацадака, сьвятара вялікага, кажучы:
і скажаш яму, кажучы: “Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, кажучы: ‘Вось Муж, Парастак імя Ягонае, і Ён вырасьце з месца Свайго, і пабудуе сьвятыню ГОСПАДА.
«Няхай ГОСПАД, Бог духаў і кожнага цела, прызначыць чалавека, які [будзе кіраваць] грамадой гэтай,
Ім было адкрыта, што ня ім, але нам служыла абвешчанае вам цяпер тымі, якія дабравесьцілі вам у Духу Сьвятым, Які пасланы з неба, да чаго анёлы жадаюць прыхіліцца.
І сказаў Ёнатан юнаку, збраяносцу свайму: «Хадзем, падыйдзем да варты гэтых неабрэзаных. Можа, ГОСПАД дапаможа нам, бо ГОСПАДУ ня цяжка ратаваць праз многіх ці праз некалькіх».
Няхай ведае ўся царква, што ГОСПАД не мячом і дзідай ратуе, бо гэта вайна ГОСПАДА, і Ён выдасьць вас у рукі нашыя».