Нават калі буду ісьці далінаю ценю сьмерці, ня буду баяцца ліха, бо Ты — са мною, кій Твой і падпора Твая, яны пацяшаюць мяне.
ЗАХАРЫІ 11:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І я пачаў пасьвіць авечак, [якія] на зарэз, бедных авечак. І я ўзяў сабе два кіі. Адзін я назваў “Хараство”, а другі назваў “Згода”, і пасьвіў авечак. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І буду пасьвіць авечкі, асуджаныя на закол, авечкі ў ісьціне нябогія. І вазьму Сабе два жазлы, і назаву адзін - добрым упадабаньнем, другі - кайданамі, і зь імі буду пасьвіць авечкі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І вось, я пасвіў жывёлу на забіццё для гандляроў статкам. І ўзяў я сабе дзве палкі: адну назваў «Ласка» і другую назваў «Вяроўка»; і пасвіў статак. |
Нават калі буду ісьці далінаю ценю сьмерці, ня буду баяцца ліха, бо Ты — са мною, кій Твой і падпора Твая, яны пацяшаюць мяне.
Аднаго я прашу ў ГОСПАДА і гэтага толькі шукаю, каб жыць мне ў Доме ГОСПАДА ўсе дні жыцьця майго, каб бачыць хараство ГОСПАДА і разважаць у сьвятыні Ягонай.
Няхай хараство Госпада, Бога нашага, будзе над намі і ўмацуе справы рук нашых. Умацуй Ты справы рук нашых!
але Ён будзе судзіць бедных паводле праведнасьці і пакорным зямлі будзе даваць суд паводле справядлівасьці. І Ён ударыць зямлю кіем вуснаў Сваіх, і подыхам вуснаў Сваіх заб’е бязбожніка.
Як пастыр Ён пасьвіць статак Свой, і зьбірае рамяном Сваім ягнятаў, і носіць іх на грудзях Сваіх, і котных [авечак] гоніць паціху».
Дух Госпада ГОСПАДА нада мною, бо ГОСПАД памазаў мяне дабравесьціць убогім, паслаў мяне перавязаць раны зламаных сэрцам, абвяшчаць палонным вызваленьне, а вязьням — свабоду,
А частку людзей убогіх, якія ня мелі анічога, пакінуў Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, у зямлі Юды і даў ім вінаграднікі і палі ў той дзень.
Кожная дзесяціна з валоў і авечак, усё дзясятае, што праходзіць пад кіем пастуха, пасьвячона ГОСПАДУ.
Пасьві народ Твой дубцом Тваім, авечак спадчыны Тваёй, якія жывуць асобна ў лесе, сярод Кармэлю. Няхай яны пасьвяцца ў Башане і Гілеадзе, як у дні старадаўнія.
І Я пакіну сярод цябе народ бедны і ўбогі, і яны будуць мець надзею на імя ГОСПАДА.
І я зламаў другі кій свой — “Згоду”, каб разарваць братэрства паміж Юдам і Ізраілем.
сьляпыя бачаць і кульгавыя ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца і глухія чуюць, мёртвыя ўваскрасаюць і ўбогім дабравесьціцца.
Сам Давід называе Яго Госпадам, дык як жа Ён — сын ягоны?» І вялізарны натоўп з ахвотай слухаў Яго.
Маю Я і іншых авечак, якія ня з гэтага двара, і іх Я мушу прывесьці. І яны пачуюць голас Мой, і станецца адзін статак і адзін Пастыр.
Паслухайце, браты мае ўлюбёныя, ці ж ня ўбогіх сьвету гэтага выбраў Бог быць багатымі ў веры і спадкаемцамі Валадарства, якое Ён абяцаў тым, што любяць Яго?
І ўзяў ён у руку сваю кій свой, і выбраў сабе пяць гладкіх камянёў з ручая, і ўлажыў іх у торбу пастуха, якую меў замест кішэняў, і з пушчалкай у руцэ сваёй накіраваўся да Філістынца.
І сказаў Філістынец Давіду: «Ці ж я сабака, што ты ідзеш да мяне з кіем?» І пракляў Філістынец Давіда багамі сваімі.