Якім чынам юнак захавае ў чыстасьці сьцежку сваю? [Калі] будзе захоўваць [яе] паводле слова Твайго.
ЕРАМІІ 3:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці ж цяпер, клічучы, ты будзеш клікаць Мяне: “Ойча мой! Ты — сябра маладосьці маёй! Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ці ня будзеш ты з гэтага часу заклікаць да Мяне: Войча мой! Ты быў правадніком маладосьці маёй! Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але і тады, ці не прызывала ты Мяне: “Айцец мой, Ты — правадыр маладосці маёй! |
Якім чынам юнак захавае ў чыстасьці сьцежку сваю? [Калі] будзе захоўваць [яе] паводле слова Твайго.
прылажыце сэрца сваё да валоў ягоных, агледзьце палацы ягоныя, каб абвясьціць пакаленьням, якія будуць,
«Ідзі і абвяшчай у вушы Ерусаліму, кажучы: “Гэта кажа ГОСПАД. Я памятаю міласьць маладосьці тваёй і любоў, калі ты была нарачонаю, калі ты хадзіла за Мною ў пустыні, у зямлі, якой ніхто не засявае.
якія кажуць дрэву: “Ты — бацька мой”, і камяню: “Ты мяне нарадзіў”. Бо яны павярнуліся да Мяне плячыма, а не абліччам, але ў часе гора свайго клічуць: “Устань і ратуй нас!”
І Я сказаў: “Як Я залічу цябе як сына і дам табе найкаштоўнейшую зямлю, найпрыгажэйшую спадчыну сярод народаў!” Я сказаў: “Вы будзеце клікаць Мяне ‘Ойча мой!’ і ад Мяне не адвернецеся”.
Дакуль будзеш бадзяцца, дачка бунтоўная? Бо ГОСПАД стварыў рэч новую на зямлі: жанчына збавіць мужа”.
Яны выйшлі з плачам, Я прывяду іх з малітваю, Я павяду іх да струмянёў вады шляхам простым, ня будуць яны спатыкацца на ім, бо Я стаўся для Ізраіля бацькам, і Эфраім — першародны Мой.
І дам ёй там вінаграднікі ейныя і даліну Ахор як браму надзеі. І яна адкажа там, як у дні маладосьці сваёй, як у дзень выхаду яе з зямлі Эгіпецкай.
«Сын шануе бацьку, і слуга — гаспадара свайго. Дык калі Я — Айцец, дзе пашана Мне? І калі Я — Госпад, дзе страх перада Мною?» — кажа ГОСПАД Магуцьцяў вам, сьвятары, якія грэбуеце імем Маім, і кажаце: «Як мы грэбуем імем Тваім?»
І вы кажаце: «За што?» Бо ГОСПАД быў сьведкам паміж табою і жонкай маладосьці тваёй, якой ты здрадзіў, а яна — сяброўка твая і жонка запавету твайго.