Давір меў дваццаць локцяў даўжыні, і дваццаць локцяў шырыні, і дваццаць локцяў вышыні. І [Салямон] ашаляваў яго чыстым золатам, і [пабудаваў] ахвярнік кедровы.
ЕЗЭКІІЛЯ 41:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна) ахвярнік з дрэва, вышынёю ў тры локці, у два локці даўжыні і ў два локці шырыні, а рогі ягоныя, падставы і сьценкі ягоныя — з дрэва. І ён прамовіў да мяне: «Гэта стол, які перад абліччам ГОСПАДА». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ахвярнік быў з дрэва ў тры локці вышыні і ў два локці даўжыні; і вуглы яго і падножжа яго, і сьцены яго - з дрэва; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) што выглядала як ахвярнік з дрэва, вышынёю ў тры локці і ў два локці даўжынёй, і рогі яго, і падножжы яго, і сцены яго былі з дрэва. І сказаў ён мне: «Гэта — стол, які стаіць перад Госпадам». |
Давір меў дваццаць локцяў даўжыні, і дваццаць локцяў шырыні, і дваццаць локцяў вышыні. І [Салямон] ашаляваў яго чыстым золатам, і [пабудаваў] ахвярнік кедровы.
І зрабіў Салямон усе прылады ў Дом ГОСПАДА: ахвярнік залаты і стол залаты, на які [лажылі] хлябы пакладныя,
І зрабіў Салямон усе рэчы Дому Божага: і ахвярнік залаты, і сталы, і на іх хлябы пакладныя,
I зробіш стол з дрэва акацыі, два локці даўжыня яго, локаць шырыня яго, і паўтары локці вышыня яго.
I калі Аарон будзе запальваць лямпы ўвечары, ён будзе паліць [кадзіла]. Гэта заўсёднае каджэньне перад ГОСПАДАМ у пакаленьнях вашых.
і сядала на каштоўным ложку, і пры ім быў застаўлены стол, і ставіла на ім кадзіла Маё і алей Мой.
Яны будуць уваходзіць у сьвятыню Маю, і яны будуць набліжацца да стала Майго, каб служыць Мне і вартаваць варту Маю.
І пакладзеш іх у два шэрагі, па шэсьць у кожным шэрагу, на чыстым стале перад абліччам ГОСПАДА,
Але вы зьневажаеце яго тым, што кажаце: «Стол ГОСПАДА заплямлены, і прыбытак з яго, пасілак ягоны ня [варты] пашаны».
Вы прыносіце на ахвярнік Мой хлеб заплямлены і кажаце: «Чым мы заплямілі Цябе?» Тым, што вы кажаце: «Сталом ГОСПАДА [можна] пагрэбаваць».
Ня можаце піць келіх Госпада і келіх дэманаў; ня можаце ўдзельнічаць у стале Госпада і стале дэманаў.
Вось, стаю пры дзьвярах і грукаюся; калі хто пачуе голас Мой і адчыніць дзьверы, Я ўвайду да яго і буду вячэраць з ім, і ён — са Мною.
І прыйшоў іншы анёл, і стаў перад ахвярнікам, маючы кадзільню залатую; і далі яму шмат фіміяму, каб паклаў з малітвамі ўсіх сьвятых на залаты ахвярнік, што перад пасадам.